Бу́ра — працяглы й моцны вецер (хуткасьць — болей за 20 мэтраў за сэкунду), які ахоплівае вялікія прасторы, суправаджаецца разбурэньнямі на зямлі й моцным хваляваньнем на вадзе[1].

Першапрычына

рэдагаваць

Бура звычайна бывае пры праходжаньні глыбокіх цыклёнаў, зрэдку на хвастах (пэрыфэрыі) антыцыклёнаў у зоне значных ціскавых (барычных) зьменаў (градыентаў)[1], а таксама пры праходжаньні віхраслупа альбо мясцовай ці франтальнай навальніцы[2].

Вызначэньне буры

рэдагаваць

Існуе спэцыяльная шкала для вызначэньня буры сярод астатніх тыпаў вятроў — шкала Бофарта.

Згодна ёй хуткасьць прыземных вятроў пры буры прыраўноўваецца да 10 балаў (ці 25—28 мэтраў за сэкунду), моцная бура — адпаведна 11 балаў (29—32 мэтраў за сэкунду). Пры гэтым менш моцны вецер у 8—9 балаў па шкале Бофарта абазначаецца як шторм ці моцны шторм, у той жа час моцны вецер у 12 балаў (болей 32 мэтраў за сэкунду) пазначаецца як гураган[2].

Характар

рэдагаваць

На Беларусі можа назірацца ва ўсе месяцы году, але часьцей за ўсё ўвесну (сакавік, красавік) і ўвосень (кастрычнік, лістапад)[1].

Такія вятры звычайна бываюць пераважна паўднёвага й паўднёва-заходняга кірункаў (верагоднасьць — 50 адсоткаў).

Існуе наступнае часавае хваляваньне характара буры на адкрытых месцах:

  • хуткасьць ветру 18—20 м/с — 1 раз у год
  • хуткасьць ветру 20—23 м/с — 1 раз у 5 гадоў
  • хуткасьць ветру 22—25 м/с — 1 раз у 10 гадоў
  • хуткасьць ветру 23—27 м/с — 1 раз у 15 гадоў
  • хуткасьць ветру 24—28 м/с — 1 раз у 20 гадоў

Абазначаны выпадкі хуткасьці ветру да 40 м/с.

Бясьпека

рэдагаваць

Дзеля засьцярогі ад здарэньня пры буры варта: 1) трымацца ўдалечыні ад высокіх дрэваў і слупоў, а таксама збудаваньняў і лініяў электраперадачы; 2) знаходзіцца ва ўкрыцьці, 3) захінуць вочы, нос і рот ад пылу і пяску; 4) шчыльна зачыніць вокны і дзьверы, 5) спыніць самаход і заставацца ўнутры[3].

Фіксаваньні

рэдагаваць
  • 17—18 студзеня 1955 бура зь вятрамі заходняга кірунку ахапіла ўсю Беларусь. Пружанская і Ваўкавыская мэтэастанцыі зафіксавалі хуткасьць ветру да 30 м/с. Значныя разбурэньні ў Гарадзенскай і Магілёўскай абласьцях.
  • 3 жніўня 1959 году ў Слуцку зафіксаваны вецер хуткасьцю 40 м/с[4]
  • 12 жніўня 1961 году ў Івацэвічах зафіксаваны вецер хуткасьцю 40 м/с[4]
  • 8 ліпеня 1963 году ў Віцебску зафіксаваны вецер хуткасьцю 35 м/с[5]
  • 18 красавіка 1967 году ў Докшыцах зафіксаваны вецер хуткасьцю 40 м/с[6]
  • 30 чэрвеня 1968 году ў Докшыцах зафіксаваны вецер хуткасьцю 35 м/с[7]
  • 2 лістапада 1969 году ў Докшыцах і на Шаркоўшчыне быў зафіксаваны вецер хуткасьцю 40 м/с[8]
  • 10 сакавіка 1969 году ў Ашмянах зафіксаваны вецер хуткасьцю 35 м/с[9]
  • 7 лютага 1970 году ў Пінску зафіксаваны вецер хуткасьцю 29 м/с[10]
  • 22—23 кастрычніка 1971 году бура з заходніх краёў захапіла ўсю Беларусь. Докшыцкая й Лепельская мэтэастанцыі зафіксавалі вятры хуткасьцю да 35 м/с. Была пашкоджаная сувязь і электрычнасьць.[1]
  • 23 кастрычніка 1971 году ў Лепелі быў зафіксаваны вецер хуткасьцю 35 м/с[11]
  • 9 верасьня 1971 году ў Бярэзані, Воршы, Ашмянах быў зафіксаваны вецер хуткасьцю 34 м/с[12]
  • 10 сьнежня 1975 году ў Бярэзані й Езерышчах быў зафіксаваны вецер хуткасьцю 34 м/с[13]
  • 29 траўня 1975 году на Шаркоўшчыне зафіксаваны вецер хуткасьцю 30 м/с[14]
  • 13 студзеня 1976 году ў Горадні зафіксаваны вецер хуткасьцю 32 м/с[15]
  • 10 ліпеня 1980 году на мэтэаралягічным пункце Палескі зафіксаваны вецер хуткасьцю 35 м/с[5]
  1. ^ а б в г І. М. Балбуцкі. Бура // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 358—359
  2. ^ а б Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі. Тлумачальны слоўнік
  3. ^ Шкала колеравых узроўняў небясьпекі надвор’я // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 29 ліпеня 2021 г. Праверана 3 жніўня 2021 г.
  4. ^ а б Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — жнівень
  5. ^ а б Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — ліпень
  6. ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — красавік
  7. ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — чэрвень
  8. ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — лістапад
  9. ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — сакавік
  10. ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — люты
  11. ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — кастрычнік
  12. ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — верасень
  13. ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — сьнежань
  14. ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — травень
  15. ^ Гідраметэаралягічны цэнтар Беларусі, архіў — студзень

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бурасховішча мультымэдыйных матэрыялаў