Бу́неўская гаворка (саманазва: bunjevački govor ці bunjevački jezik[2]) — штокаўсказаходнеікаўская гаворка (этналект, дыялект), на якой размаўляюць прадстаўнікі этнічнай групы бу́неўцаў (Bunjevci), што жывуць на тэрыторыі Ваяводзіны ў Сэрбіі, таксама ў паўднёвай Вугоршчыне. Гэтая гаворка ікаўская, г.зн. гістарычны гук, што абазначаўся яцем, разьвіўся ў ёй да /i/. Носьбіты гаворкі выкарыстоўваюць лацінскі альфабэт, на ёй публікуецца мясцовая газэта ў Ваяводзіне.

Бунеўская гаворка
Bunjevački govor / jezik
Ужываецца ў Сэрбія, Вугоршчына
Рэгіён Ваяводзіна
Колькасьць карыстальнікаў 6800[1] (2011)
Афіцыйны статус
Коды мовы

Колькасьць носьбітаў

рэдагаваць

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва Сэрбіі 2002 году, бунеўскае гаворкі не было ў асноўным сьпісе моваў, носьбіты гэтай мовы запісваліся ў катэгорыю "іншамоўныя" Напрыклад у Субоціцкім муніцыпалітэце колькасьць носьбітаў "іншых моваў" (верагодна, менавіта бунеўскай гаворкі) склала 8914 чалавек.[3] Падчас перапісу 2011 году, 6835 чалавек пазначылі бунеўскую гаворку (якая гэтым разам патрапіла ў сьпіс моваў) як сваю родную.[1].

Бунеўская гаворка мае няпэўны статус, некаторыя харвацкія мовазнаўцы клясыфікуюць яе як дыялект харвацкай мовы . Паводле перапісу насельніцтва Сэрбіі 2002 году, частка этнічных бунеўцаў запісаліся носьбітамі харвацкай ці сэрбскай моваў; гэта ня сьведчыць пра адмову гэтых людзей ад сваёй роднай гаворкі, але перадусім пра тое, што паводле іхнага меркаваньня гэтая гаворка ня надта адрозьніваецца ад таго ці іншага моўнага стандарту. Пагатоў, значная частка бунеўцаў (тыя, што пазначылі сябе носьбітамі бунеўскай мовы/гаворкі, лічаць яе асобнаю мовай.

Гісторыя

рэдагаваць

Падчас перапісаў насельніцтва Аўстра-Вугоршчыны (напрыклад падчас перапісу 1910 году), бунеўская гаворка была роднаю для вялікай колькасьці людзей (напрыклад, сярод жыхароў места Субоціца ў 1910 годзе было 33247 задэкляраваных носьбітаў гэтай гаворкі). У часы Каралеўства Югаславія й СФРЮ прадстаўнікі бунеўскага субэтнасу пераважна вызначаліся носьбітамі сэрбска-харвацкай мовы.

Цяпер сярод этнічных бунеўцаў існуе "попыт" на родную гаворку, яны жадаюць ейнага афіцыйнага зацьверджаньня й кадыфікацыі. На гаворцы штомесяц публікуецца газэта Bunjevačke novine (выходзіць у Субоціцы), выходзіць перадача (Spektar, у фармаце тэлекрамы) на рэгіянальным тэлебачаньні. Сярод бунеўцаў існуе жаданьне ўвесьці бунеўскую гаворку ў якасьці прадмету ў школах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць