Будапэшцкі ўнівэрсытэт тэхналёгіі і эканомікі

Будапэшцкі ўнівэрсытэт тэхналёгіі і эканомікі (па-вугорску: Budapesti Műszaki és Gazdaságtudományi Egyetem, скарочана БМЕ) — найбуйнейшы тэхналягічны ўнівэрсытэт у Вугоршчыне й найстарэйшы ўнівэрсытэт такога профілю ў сьвеце.

Будапэшцкі ўнівэрсытэт тэхналёгіі і эканомікі
Budapesti Műszaki és Gazdaságtudományi Egyetem[1]
Будапэшцкі ўнівэрсытэт тэхналёгіі і эканомікі
Будапэшцкі ўнівэрсытэт тэхналёгіі і эканомікі
па-лацінску: Budapest University of Technology and Economics
Заснаваны 1782 (242 гады таму)
Тып грамадзкі
Рэктар Габар Пецэлі
Колькасьць пэрсаналу 1100
Колькасьць студэнтаў каля 24 000
Месцазнаходжаньне
Горад Будапэшт
Краіна Вугоршчына
Кампус гарадзкі
Знаходзіцца ў складзе Найлепшыя прамысловыя мэнэджэры Эўропы[d], Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][2] і Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][3]
Вэб-сайт www.bme.hu

Гісторыя

рэдагаваць

Унівэрсытэт быў заснаваны імпэратарам Ёзэфам II пад назвай Institutum Geometrico-Hydrotechnicum («Інстытут геамэтрыі ды гідратэхнікі»).

У 1871 року ўнівэрсытэт быў перайменаваны ў Каралеўскі тэхнічны ўнівэрсытэт імя Франца Ёзэфа.

Прафэсарска-выкладчыцкі склад налічвае 1,1 тыс. супрацоўнікаў.