Брысбэйн
Брысбэйн (па-ангельску: Brisbane) — горад у Аўстраліі. Адміністрацыйны цэнтар штату Кўінзлэнд. Насельніцтва — 1,8 млн чалавек, гэта трэці па колькасьці (пасьля Сыднэю і Мэльбурну) горад краіны. Разьмешчаны ў лукавіне ракі Брысбэйн прыблізна за 23 км ад яе вусьця.
Брысбэйн | |||||
анг. Brisbane | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1824 | ||||
Горад з: | 1925 | ||||
Краіна: | Аўстралія | ||||
Штат: | Кўінзлэнд | ||||
Плошча: | 5904,8 км² | ||||
Вышыня: | 0 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 1 945 639 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 329,5 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+10 | ||||
Тэлефонны код: | 0721, 0722, 0723, 0724, 0725, 0726, 0727, 0729, 0730, 0731, 07321, 07322, 07323, 07324, 07325, 07326, 07327, 07329, 07330, 07331, 07332, 07333, 07334, 07335, 07336, 07337, 07339, 0734, 0735, 0737, 07381, 07382, 07383, 07384, 07385, 07386, 07387, 07389, 0739 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 27°28′4″ пд. ш. 153°1′40″ у. д. / 27.46778° пд. ш. 153.02778° у. д.Каардынаты: 27°28′4″ пд. ш. 153°1′40″ у. д. / 27.46778° пд. ш. 153.02778° у. д. | ||||
Брысбэйн | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.brisbane.qld.gov.au/ |
Гісторыя
рэдагавацьНа тэрыторыі сучаснага Брысбэйну спрадвеку насялялі абарыгены.
У 1823 годзе дасьледчая група на чале з Джонам Оксьлі спусьцілася ўніз па рацэ Брысбэйн і дайшла да адзнакі, якая цяпер вядомая як Брысбэйнскі бізнэс-цэнтар. Кўінзлэнд утварыўся ў 1859 годзе, і Брысбэйн, які атрымаў назву ў гонар генэрала Томаса Брысбэйна, быў абвешчаны яго сталіцай. Характэрна, што ў той час Брысбэйн не зьяўляўся горадам. Ён уяўляў сабой дваццаць асобных муніцыпалітэтаў, і толькі ў 1925 годзе атрымаў статус гораду (city).
Дэмаграфія
рэдагавацьБрысбэйн па хуткасьці росту насельніцтва займае 1 месца ў Аўстраліі і 2 месца ў сьвеце. Паводле афіцыйных зьвестак, у пэрыяд з 1999 па 2004 год насельніцтва гораду вырасла на 11,5%.
Паводле вынікаў апошняга перапісу (2001), 21% насельніцтва Брысбэйну складаюць замежнікі, 1,7% гарадзкога насельніцтва — абарыгены. Для 86,5% жыхароў гораду ангельская мова — асноўная (родная), астатнія 13,5% карыстаюцца ангельскай як другой мовай. За ангельскай па распаўсюджанасьці ў горадзе ідзе кітайская мова, затым віетнамская і італьянская.
Гарады-пабрацімы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьБрысбэйн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Brisbane City Council — Гарадзкі савет Брысбэйну (анг.)