Брава!

фільм 2015 году

«Брава!» (па-румынску: Aferim!) — кінафільм рэжысэра Раду Жудэ, які выйшаў на экраны ў 2015 годзе. Стужка падавалася ад Румыніі на прэмію «Оскар» як лепшы фільм на замежнай мове, але не патрапіла ў сьпіс намінантаў.

Брава!
Aferim!
Жанр драматычны фільм[1][2][3], гістарычны фільм, кінакамэдыя[4], прыгодніцкі фільм[4] і вэстэрн[d][4]
Рэжысэр Раду Жудэ
Сцэнарыст Раду Жудэ
Флёрын Лэзэрэску
Прадусар Ёана Драгіч
Ада Саламон
У ролях Тэадор Корбан
Міхай Камэною
Тома Кузін
Кампазытар Антоніе Пантолеён-Петравяну
Трэй Парале
Апэратар Марыюс Пандуру
Мантаж Cătălin Cristuțiu[d][4]
Вытворчасьць HI Film Productions, Klas Film, Endorfilm, EZ Films
Распаўсюд Mozinet[d][5][6]
Дата выхаду 17 верасьня 2007 (17 гадоў таму)
Працягласьць 108 хвілін
Краіна Румынія Румынія,
Баўгарыя Баўгарыя,
Чэхія Чэхія,
Францыя Францыя
Мова румынская,
турэцкая,
цыганская
Бюджэт 1,25 млн )
Старонка на IMDb

Дзеяньні адбываецца ў Валахіі ў 1835 годзе. Два прадстаўнікі закону - бывалы капітан Кастандзін і яго кволы сын Ёніцэ - падарожнічаюць па краіне, у пошуках раба-цыгана Карфіна, які ўцёк ад свайго гаспадара - уплывовага баярына Ёрдаке. Сьляды прыводзяць іх то ў цыганскі табар, то ў мясцовы кляштар. Нарэшце, знаходзяць уцекача ў хаце рамесьніка. Зьвязаўшы Карфіна і закаваўшы яго ў калодкі, законьнікі накіроўваюцца ў зваротны шлях. Па дарозе яны даведаюцца, што цыган, якому пагражае жорсткая расправа, па сутнасьці не вінаваты: ягоная правіна ў тым, што ён быў спакушаны жонкай гаспадара…

Узнагароды і намінацыі

рэдагаваць
  • 2015 — прыз «Срэбраны мядзьведзь» Бэрлінскага кінафэстывалю за лепшую рэжысуру (Раду Жудзе).
  • 2015 — намінацыя на прэмію Эўрапейскай кінаакадэміі за лепшы эўрапейскі сцэнар (Раду Жудзе, Флёрын Лэзэрэску).
  • 2015 — спэцыяльная згадка на Сафійскім кінафэстывалі.
  • 2016 — прыз Пэкінскага кінафэстывалю за лепшую апэратарскую працу (Марыюс Пандуру).
  • 2016 — 12 нацыянальных прэмій Гопа: лепшы фільм, лепшая рэжысура (Раду Жудзе), лепшы сцэнар (Раду Жудзе, Флёрын Лэзэрэску), лепшая мужчынская роля (Тэадор Корбан), лепшая другога пляну (Аляксандру Дабіжа), лепшая жаночая роля другога пляну (Міхаэла Сірбу), лепшая апэратарская работа (Марыюс Пандуру), лепшы мантаж (Каталін Крыстуцыў), лепшая работа мастака (Аўгусьціна Станчыў), лепшыя касьцюмы (Дана Папаруз), прычоскі, лепшы гук.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць