Болтрык (Боўтрык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Bolderic
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Boldt + Rick
Іншыя формы
Варыянт(ы) Боўтрык
Зьвязаныя імёны Рыбалт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Болтрык»

Паходжаньне

рэдагаваць

Балдарых, Балдрык або Болдэрык (Baldarich, Baldric, Boldericus[1]) і Рыкболт або Рыбальд (Ricbolt[2], Ribald) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[4][5], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[6], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bałdrzych (Bałdrzyk)[8].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Болтрык (Bołtryk)[9].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Іван Болтрык — уладальнік зямлі ў Гарадзенскай губэрні на 1890 год[10]

На гістарычнай Ваўкавышчыне існавала вёска Боўтрыкі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Geschichte des Geschlechts von Kleist. Th. 2. — Berlin, 1873. S. 137.
  2. ^ Hildebrand F. Uber das Französische Sprachelement im Liber censualis. — Halis Saxonum, 1884. S. 29.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 240, 1258.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 50.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 10.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 207.
  9. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 63.
  10. ^ Список землевладений в Гродненской губернии. — Гродна, 1890. С. 280.