Бойная
рака ў Беларусі, правы прыток Нёману
Бо́йная, Бу́йная — рака ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці і Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, прыток ракі Нёману. Даўжыня 27 км. Плошча вадазбору 78 км². Пачынаецца на паўночны ўсход ад вёскі Антонева Стаўпецкага раёну, упадае ў Нёман каля вёскі Купіск. На працягу ніжніх 10 км каналізаваная. У нізкай плыні ў час разводзьдзя праз групу азёраў Юзкавічы магчымы ператок у раку Чорную. У абалоне мэліярацыйныя каналы.
Бойная | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Антонева |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Менская вобласьць |
Даўжыня | 27 км |
Плошча басэйну | 78 км² |
Асноўныя прытокі | |
Правыя | Кроманка |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 70