Бобрык 2-і
рака ў Беларусі
Бо́брык 2-і, Бобрык Другі, Бо́брыч — рака ў Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласьці, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 710 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Бобрык 2-і | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Капцэвічы |
Вусьце | Прыпяць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 44 км |
Плошча басэйну | 710 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагаваць- Правыя: канал Азёрны
- Левыя: канал Міхедаўска-Грабаўскі
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачаткам ракі лічыцца вусьце Азёрнага канала, якое знаходзіцца за 2 км на наўночны ўсход ад вёскі Капцэвічы Петрыкаўскага раёну. Цячэ Прыпяцкай нізінай, упадае ў Прыпяць каля вёскі Конкавічы Петрыкаўскага раёну.
Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй за вёску Аголічы пераважна трапэцападобная. Абалона на значнай працягласьці невыразная (асушанае балота). Мае каналізаванае рэчышча на працягу 40,7 км[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 69
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 69
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971