Бла́тніцкі за́мак (па-славацку: Blatnický hrad) — гатычны замак, руіны якога разьмяшчаюцца ля вёскі Блатніца на падножжы Вялікай Фатры ў паўднёва-заходняй Славаччыне.

Выгляд з Блатніцкага замка

Замак быў збудаваны ў XIII стагодзьдзі з мэтай абараніць галоўны гандлёвы шлях, які пралягаў ад Нітры на поўнач. Хутка пасьля замак стаў шляхецкай сядзібай, але князі неўзабаве страцілі цікавасьць да яго разьвіцьця пасьля зьяўленьня новага гандлёвага шляху цераз Мошаўцэ і Марцін. Новыя ўладальнікі былі больш шчодрымі і Блатніцкі замак значна пашырыўся ў другой палове XVI стагодзьдзя. Апошняя рэканструкцыя датуецца 1744 годам. Замак стаў занядбаным з 1790 году і пераўтварыўся ў руіны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Блатніцкі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў