Блакітная валошка
Блакітная валошка (Centaurea cyanus) — расьліна сямейства астравых.
Блакітная валошка | |
Валошкі ў пшанічным полі | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Vegetabilia) |
Падцарства | Зялёныя расьліны (Viridiplantae, Chloroplastida) |
Група | Насенныя (Spermatophyta) |
Аддзел | Кветкавыя расьліны (Spermatophyta) |
Кляса | Двулісьценевыя (Magnoliopsida) |
Падкляса | Астэрыды (Asteridae) |
Атрад | Астракветныя (Asterales) |
Сямейства | Астравыя (Asteraceae) |
Род | Валошка (Centaurea) |
Від | Блакітная валошка |
Бінамінальная намэнклятура | |
'Centaurea cyanus Linnaeus, 1753 | |
Паходжаньне назвы
рэдагавацьЛацінская назва сямейства паходзіць ад імя мітычнае істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з найлепшых лекараў. Назва віду ў перакладзе з лацінскае азначае «сіні», «цёмна-блакітны».
Распаўсюджаньне
рэдагавацьРасьце на палях, уздоўж дарогаў.
Характарыстыка
рэдагавацьАднагадовая павуціністая расьліна вышынёю 30—60 (да 100) см. Лісткі целасныя лінейныя. Крайнія кветкі ў кошыку варонкападобныя. Лісточкі абгортак па краі вейкавыя. Цьвіце з чэрвеня да восені.
Крайнія варонкападобныя кветкі бязплодныя, яны прывабліваюць вусякоў, якія запылююць сярэдзінныя трубчастыя кветкі. Слупок знаходзіцца разам з тычачкамі, што зрасьліся ў трубачку.
Размнажэньне
рэдагавацьРазмнажаецца насеньнем, жывучасьць якога зьберагаецца да 10 рокаў. Вось чаму валошка блакітная нярэдка ёсьць злосным зельлем.
Мэдычнае выкарыстаньне
рэдагавацьКрайнія варонкападобныя кветкі кошыку ўжываюць у мэдыцыне. Месьцяць мачагонныя ды жоўцегонныя, спазмалгічныя рэчывы.