Беларускі індустрыяльны банк
Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белару́скі індустрыя́льны банк» — колішні камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны ў 1991 року. У 2010 увайшоў у склад «Тэхнабанку».
Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1991 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Беларусь |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Рэквізыты
рэдагавацьS.W.I.F.T. — BEIN BY 22. МФА — 153001725. АДР — 100195493. УНП — 100195493[1].
Дзейнасьць
рэдагавацьГалоўны офіс разьмяшчаўся па адрасе 220004, Менск, вул. Мельнікайтэ, 8[1].
Мінуўшчына
рэдагаваць31 кастрычніка 1991 року[2] зарэгістраванае ТАА «Камэрцыйны банк прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь „Прафбанк“». Заснавальнікамі сталі 52 прафарганізацыі[3].
У 1995 банк рэарганізаваны ў АКБ «Прафбанк», у 1999 — у АКБ «Беларускі індустрыяльны банк». З кастрычніка 1999 — ААТ «Беларускі індустрыяльны банк».
12 сакавіка 2003 году Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову аб адкліканьні ў «Беларускага індустрыяльнага банка» з 20 сакавіка 2003 году дазволу на прыцягненьне ва ўклады сродкаў фізычных асобаў у сувязі зь невыкананьнем эканамічнага нарматыву ўласнага капіталу, які складаў 10 мільёнаў эўра[4]. 31 траўня 2010 року[2] Беларускі індустрыяльны банк далучыўся да «Тэхнабанку»[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Апісаньне банку «Беларускі індустрыяльны банк ААТ» (рас.) Банкі РБ. Бизнес.Online. Праверана 13 жніўня 2013 г.
- ^ а б Сведения о реорганизованных банках на территории Республики Беларусь по состоянию на 13.08.2013 г. (рас.) Банкаўская сыстэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 13 жніўня 2013 г.
- ^ Глеб Хмяльніцкі. Бітва за ўласнасьць ФПБ // Наша Ніва. — 20 верасьня 2002. — № 35 (297).
- ^ Ігар Грышын. Чатыры банкі пазбаўленыя ліцэнзіі на прыцягненьне ва ўклады сродкаў грамадзян // Зьвязда : газэта. — 14 сакавіка 2003. — № 63-64 (24747-24748). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Аляксей Арэшка. (2 чэрвеня 2010) Нацбанк зарэгістраваў далучэнне ААТ «Беларускі індустрыяльны банк» да ААТ «Тэхнабанк» Эканоміка. БелаПАН. Праверана 13 жніўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Прафбанк» у электронным каталёгу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- «Беларускі індустрыяльны банк» у электронным каталёгу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі