Вялікалітоўска-расейскі слоўнік
Белару́ска-расе́йскі (Вялікаліто́ўска-расе́йскі) сло́ўнік — слоўнік мовазнаўца Яна Станкевіча, выдадзены ў 1990 року ў Нью-Ёрку (ЗША) коштам Вялікалітоўскае (беларускае) фундацыі імя Льва Сапегі. Слоўнік выйшаў ужо па сьмерці ўкладальніка; канчатковую працу выканаў Янаў сын Юрка Станкевіч.
Агулам у кнізе больш за 60 тысячаў артыкулаў. Адзначаныя крыніца альбо мясцовасьць, адкуль запісанае кожнае беларускае слова. Зьмяшчае багата гістарызмаў і архаізмаў. Аўтар увёў у яго словы, якія выкарыстоўваліся ў беларускіх крыніцах ад XIII стагодзьдзя: у Баркулабаўскім летапісе, кітабах, Скарынавай Бібліі, Статутах Вялікага Княства Літоўскага й інш[1].
Словы пададзеныя ў аўтарскім альфабэтным парадку, адрозным ад агульнапрынятага: о, а, э, б, г, ґ, х, д, е, ё, я, дз, дж, з, ж, і, й, к, л, м, н, ф, п, р, с, ш, т, в, у, ў, ь, ц, ч, ы, ю[1].
Сучасныя мовазнаўцы: Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Сяргей Шупа — ня лічаць слоўнік нарматыўным, называючы яго разам перакладным, тлумачальным і дыялектным[1].
Бібліяграфія
рэдагаваць- Др. Я. Станкевіч. Белорусско-русский (Великолитовско-русский) словарь / Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік / Byelorussian-russian (Greatlitvan-Russian) dictionary. — New York: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, 1990. — 1305 p..
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Баршчэўская, Ніна (29 лістапада 2006) Слоўнік Яна Станкевіча Эспэранта. Польскае радыё. Праверана 19 кастрычніка 2024 г.