Эўрапейская кааліцыя Свабодная Беларусь

Эўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь» была ўтворана 1 лістапада 2003 году. У кааліцыю ўвайшлі 22 арганізацыі. Сярод іх — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) Міколы Статкевіча й жаночая партыя «Надзея» Валянціны Матусевіч, а таксама блёк «Свабодная Беларусь», грамадзянская ініцыятыва «Хартыя’97», грамадзкія арганізацыі — «Беларуская жаночая ліга», «Адраджэньне Айчыны», «Прыватная ўласнасьць», грамадзянскія ініцыятывы «Мы памятаем!», «Беларуская салідарнасьць» ды іншыя.

Эўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь»
Лідэр арганізацыі Андрэй Саньнікаў
Дата заснаваньня 2003
Штаб-кватэра Менск
Ідэалёгія дэмакратычная, праэўрапейская

На ўстаноўчым сходзе Эўрапейскай кааліцыі яе стваральнікі казалі, што галоўная мэта кааліцыі — даць эўрапейскую будучыню народу Беларусі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць