Беларускае слова (1920)
«Белару́скае сло́ва» — орган гарадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэту.
Беларускае слова | |
Тып | штодзённая |
---|---|
Фармат | А3[d] |
Заснавальнік | Горадзенскі беларускі нацыянальны камітэт |
Галоўны рэдактар | Вячаслаў Адамовіч, Уладзімер Шалешка |
Рэдактар | Вячаслаў Антонавіч Адамовіч |
Заснаваная | 2 кастрычніка 1920 |
Закрытая | 7 студзеня 1921 |
Палітыка | палітычна-літаратурна-эканамічная газета |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Горадня, Гораднічанскі завод, №4 |
Гісторыя
рэдагавацьВыдавалася з 2 кастрычніка 1920 да 7 студзеня 1921 у Горадні на беларускай мове. Рэдактары: Вячаслаў Адамовіч, Уладзімер Шалешка (з № 42). У газэце супрацоўнічалі Аркадзь Смоліч (пад крыптанімам «Л. Б.»), Сымон Рак-Міхайлоўскі (пад крыптанімамі «С. Р.», «С. Р-к»), Янка Натусевіч і інш.
Інфармавала пра падзеі ў Беларусі, Польшчы і ва ўсім сьвеце. Палітычнае жыцьцё асьвятляла з пазыцыяў барацьбы за нацыянальнае вызваленьне беларускага народу. Распаўсюджвалася ў Таліне рэдакцыяй газэты «Послѣднія извѣстія»[1] і газэтай «Народное дѣло»[2]. Выйшла 78 нумароў. Выданьне спынена ўладамі Польшчы, пра што паведамілі газэты «Наша думка»[3], «Gaseta Warszawska», «Варшавское слово» і «Народное дѣло»[4]. Супраць рэдактара Уладзімера Шалешкі распачалі судовую справу[5].
-
Артыкул ў газэце Послѣдніе известія. № 8 12.01.1921. Галаўнакамандуючы Беларускай Народнай Арміяй. Перадрук з газэты «Беларускае слова».
-
Аб’ява газэты «Беларускае слова» на 1921 год у газэце «Народное дѣло» № 11(134), 16.01.1921
-
Аб’ява газэты «Беларускае слова» на 1921 год у газэце «Послѣдніе известія» № 8, 12.01.1921.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Послѣднія извѣстія / рэд.-выд. Р. С. Ляхницкій; рэд. М. Г. Ратке. — Ревель: B. Mäns, № 08, 12.01.1921. — С. 2, 4. — 4 с.
- ^ Народное дѣло : политический орган Комитета группы социалистов-революционеров Северо-Западной области России. № 8(131), 13 студзеня 1921. С. 4. / ред. Г. Вахт. Ревель : [s.n.], 1920-1921 (Юрьев : Э. Бергман). Eesti Tartu, Eesti Tallinn
- ^ З беларускага жыцьця. Закрыцьцё беларускай газэты. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 29 студня 1921. — № 4. — С. 6.
- ^ Крутыя мѣры / Г. Вахт. Ревель (Юрьев : Э. Бергман) // Народное дѣло(политический орган Комитета группы социалистов-революционеров Северо-Западной области России). Eesti Tartu, Eesti Tallinn : газэта. — Талін: 01 лютага 1921. — № 24(147). — С. 2.
- ^ Судовая справа рэдактара газэты «Беларускае Слова» ў Горадне п. Ул. Шалешкі. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 3 чэрвеня 1921. — № 22. — С. 4, 5.
Літаратура
рэдагаваць- Пяткевіч, А. М. «Беларускае слова» / М. В. Біч і інш. // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца.. — Мінск: БелЭн., 1993. — Т. 1. — С. 357. — ISBN 5-85700-074-2.
- Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 8 (№ 35). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X