Беларускае казацтва

«Белару́скае каза́цтва»грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, зарэгістраванае 9 кастрычніка 1995 году.

«Беларускае казацтва»
Дата ўтварэньня 9 кастрычніка 1995 (29 гадоў таму)
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы расейская
Вярхоўны атаман Мікалай Улаховіч
Кіроўны орган Рада атаманаў
Колькасьць валянтэраў 1500 (2009 год)
Сайт belkazak.by

Мэта арганізацыі — адраджэньне сацыяльна-культурнага плясту казацтва ў Рэспубліцы Беларусі на аснове хрысьціянства, патрыятызму, служэньня Айчыне, адданасьці беларускаму народу, яго прэзыдэнту і законнаму ўраду. Колькасьць удзельнікаў — каля 1,5 тысячы чалавек[1]. Шырока супрацоўнічае зь Беларускай праваслаўнай царквой[1][2].

Кіраваньне

рэдагаваць
  • Вялікае кола. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Паўнамоцнае пры ўдзеле звыш паловы пасланьнікаў. Абірае Раду атаманаў, Раду старастаў і Кантрольна-рэвізійны орган[3].
  • Рада атаманаў. Складаецца з 18 асобаў, у тым ліку вярхоўнага атамана, які зь яе складу прызначае паходнага і кашавога атаманаў. Засядае кожныя 3 месяцы. Паўнамоцная пры ўдзеле прынамсі паловы сябраў. Прымае рашэньні простай большасьцю галасоў прысутных. Стварае юрыдычныя асобы і прызначае іх кіраўнікоў. Прызначае атаманаў і распараджаецца маёмасьці. Зацьвярджае расклад працы і аклады супрацоўнікаў. Стварае і касуе суполкі. Зацьвярджае Палажэньні аб казацкай службе і аб форменным адзеньні. Вызначае памеры ўступнага і сяброўскага ўнёскаў, а таксама парадак іх сплаты. Абірае спосабы выкананьня рашэньняў Вялікага кола.
  • Рада старастаў. Складаецца зь 7 сябраў у веку ад 60 гадоў. Склікаецца штогод. Дае парады наконт рашэньняў іншых органаў[4].
  • Кантрольна-рэвізійны орган. Складаецца з 3-х сябраў. Засядае штогод. Паўнамоцны пры ўдзеле большасьці сябраў. Правярае фінансавую дзейнасьць і разглядае скаргі[5].
  • Стварэньне ўмоваў для адраджэньня беларускага казацтва;
  • Прапаганда казачых запаведзяў, адраджэньне традыцыяў і звычаяў казакоў;
  • Выхаваньне моладзі на казачых традыцыях, у духу адданасьці сваёй Радзіме, беларускаму народу і яго Прэзыдэнту;
  • Арганізацыя падрыхтоўкі казацтва, ваенна-патрыятычнага напрамку іх дзейнасьці, наладжваньне кантактаў і сувязяў, арганізацыя абмену досьведам паміж атаманамі казацтва, казакамі Рэспублікі Беларусь і іншых краінаў.

Гіерархія

рэдагаваць

У пададзенай табліцы зьмешчаныя вайсковыя годнасьці Рэспублікі Беларусі і іх адпаведнікі ў арганізацыі.

Званьні
Суполка Казачыя Вайсковыя Патрэбная выслуга
Ніжнія казачыя годнасьці Казак Шараговец 6 месяцаў
Загадны казак Яфрэйтар 6 месяцаў
Малодшыя казачыя годнасьці Малодшы ўраднік Малодшы сяржат 6 месяцаў
Ураднік Сяржант 6 месяцаў
Старшы ўраднік Старшы сяржант 1 год
Вахмістар Старшына

Ст. прапаршчык

Прапаршчык

1 год
Старшыя казачыя годнасьці Падхарунжы Малодшы лейтэнант 2 гады
Харунжы Лейтэнант 2 гады
Сотнік Старшы лейтэнант 3 гады
Пад’есавул Капітан 3 гады
Галоўныя казачыя годнасьці Есавул Маёр 4 гады
Вайсковы старшыня Падпалкоўнік 4 гады
Казачы палкоўнік Палкоўнік
Найвышэйшая казачая годнасьць Казачы генэрал Генэрал-лейтэнант

Узнагароды

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б Михайлов М. Что казакам любо // Минский курьер
  2. ^ http://www.snsobor.by/node/6
  3. ^ Статут (2) (рас.) // ГА «Беларускае казацтва», 2021 г. Праверана 30 чэрвеня 2021 г.
  4. ^ Статут (3) (рас.) // ГА «Беларускае казацтва», 2021 г. Праверана 30 чэрвеня 2021 г.
  5. ^ Статут (4) (рас.) // ГА «Беларускае казацтва», 2021 г. Праверана 30 чэрвеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць