Беларускае біблійнае таварыства

Белару́скае біблі́йнае тавары́ства — біблійнае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, утворанае ў 1992 року.

Беларускае біблійнае таварыства
Абрэвіятура ББТ
Дата ўтварэньня 1992
Тып грамадзкая арганізацыя
Мэта выданьне і распаўсюд хрысьціянскай літаратуры
Штаб-кватэра Менск
Месцазнаходжаньне вул. Чыгладзэ, 19
старшыня Герман Родаў
выканаўчы дырэктар І. Міхайлаў
Сайт www.biblia-by.org

Мінуўшчына

рэдагаваць

Створанае ў студзені 1992 року з ініцыятывы вернікаў праваслаўнай, рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай канфэсіяў, эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў, хрысьціянаў веры эвангельскай, адвэнтыстаў сёмага дню, беларускай эвангельскай царквы[1].

У першы прэзыдыюм увайшлі Герман Родаў (старшыня), Васіль Сёмуха (віцэ-старшыня), Якаў Патупчык (выканаўчы дырэктар), прадстаўнікі традыцыйных канфэсіяў аа. Г. Латушка, Я. Матусевіч, М. Сапель, Э. Сабіла і вядомыя навукоўцы У. Конан, А. Грыцкевіч, І. Чарота[2].

Дзейнасьць

рэдагаваць

Беларускае біблійнае таварыства займаецца распаўсюдам і прапагандай Бібліі й іншае духоўнае літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь, удзельнічае ў перакладзе Бібліі на беларускую мову, ажыцьцяўляе выданьне хрысьціянскае літаратуры на беларускай і расейскай мовах[1].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б Пра нас. Беларускае біблійнае таварыства. Праверана 11 жніўня 2013 г.
  2. ^ І.І. Трацяк. Шлях да беларускамоўнай Бібліі // Біблія ў кантэксце беларускай культуры: Вучэб. дапам.. — Горадня: ГрДУ, 2003. — С. 46. — ISBN 985-417-454-9

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць