Беларусалім
«Беларусалі́м» — раман беларускага палітыка Паўла Севярынца ў трох кнігах. Дагэтуль выйшлі дзьве кнігі: «Беларусалім. Золак» (2017) і «Беларусалім. Сэрца сьвятла» (2020).
Беларусалім | |
Беларусалім | |
Жанр: | фантастыка |
---|---|
Аўтар: | Павал Севярынец |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 2005—2020 |
Публікацыя: | 2017 і 2020 |
Асобнае выданьне: | 2017, 2020 |
Сюжэт
рэдагавацьУ рамане апавядаецца пра падзеі ў Беларусі. Карпарацыя «Непагасны сьвет» распрацоўвае пульт ад чалавека і выбірае сваёй штаб-кватэрай Менск, а сваім сымбалем — чорны квадрат. З успышкай Беларусі пачынаецца канец сьвету, а Беларусь робіцца эпіцэнтрам сусьветных падзеяў.
Галоўныя героі раману: Андрэй Белазор, Леў Каляда, Ян Ясны, Павел Гарнастай, Вольга Васілеўская і Цімур.
Паводле аўтара жанр раману вызначаецца як гісторыя-прадбачаньне.
Стварэньне
рэдагавацьПавал Севярынец працаваў над раманам 12 гадоў[1]. Раман пісаўся ў «Амэрыканцы», на соднях Акрэсьціна[прыбраць шаблён], у ссылках у Малым Сітне ды Купліне, у СІЗА на Валадарцы. У 2010 року рукапіс рамана выкрадаў КДБ[2].
Ацэнкі
рэдагаваць«Беларусалім. Золак» на конкурсе «Кніга году — 2017» заняў 1-ае месца сярод чытачоў і 2-ое сярод пісьменьнікаў[3]. Увайшоў у шорт-ліст літаратурнай прэміі Гедройца-2018.
«Беларусалім. Сэрца сьвятла» выйшаў у ліпені 2020 року, калі аўтар ужо знаходзіўся ў турме з-за падзеяў лета-2020. У студзені 2021 року раман атрымаў міжнародную ўкраінска-беларускую прэмію «Воін сьвятла» імя Міхася Жызьнеўскага[4].
Вядзецца праца над трэцяй, заключнай кнігай «Беларусалім. Уваскрасеньне».
Водгукі
рэдагаваць«„Беларусалім“ — кніга магутная паводле закладзеных у яе ідэяў і паводле мастацкага вырашэньня задумы». Уладзімер Арлоў, гісторык, пісьменьнік
«„Беларусалім“ бліскуча напісаны блакбастар». Міхась Скобла, паэт, публіцыст
«Паланіла прыгажосьць і вобразнасьць мовы ў „Беларусаліме“. У іх проста патанаеш і адразу хочацца размаўляць па-беларуску». Дзіяна Балыка, драматург
«Надзвычай якасная, жывая мастацкая проза. Раман натхняе задумацца пра Бога». Аляксей Шэін, пісьменьнік
«Гэта сьвятло ў „Беларусаліме“ заварожвае». Аліна Лісоўская, чытачка
«Так дзіўна чытаць мастацкую кнігу, якая перацякае ў рэальнасьць». Алена Палачанская, музыка
«Назва рамана — геніяльная. Лепшай, бадай, не знайсьці ва ўсёй беларускай літаратуры ад яе пачатку і да сёньня». Уладзімер Някляеў, паэт
Крыніцы
рэдагаваць- ^ „Беларусалім“ Паўла Севярынца цяпер і ў электронным выглядзе Культура. Новы Час (27 лістапада 2017). Праверана 30 чэрвеня 2021 г.
- ^ Севярынец выдае раман пра канец свету, які пачынаецца ў Беларусі Культура. Новы Час (16 сьнежня 2019). Праверана 30 чэрвеня 2021 г.
- ^ „Беларусалім“ — першы ў чытачоў, другі ў пісьменнікаў на „Кнізе года-2017“. Крыніца.info. Праверана 30 чэрвеня 2021 г.
- ^ ЯС. (27 студзеня 2021) Прэмію „Воін святла“ імя Міхася Жызнеўскага атрымаў Павел Севярынец Праверана 30 чэрвеня 2021 г.