Бацікі Заднія
Ба́цікі За́днія (па-польску: Baciki Dalsze, па-падляску: Báciki Zádni[2]) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямятычы.
Бацікі Заднія | |
польск. Baciki Dalsze | |
Першыя згадкі: | 1469 |
Былая назва: | Баціковічы, Панасова |
Мясцовая назва: | Baciki Zadni |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямятыцкі |
Гміна: | Сямятычы |
Насельніцтва: | 151 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-300 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′0″ пн. ш. 22°55′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.91667° у. д.Каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 22°55′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.91667° у. д. |
Бацікі Заднія |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (маладое пакаленьне ўжо палянізавалася), праваслаўныя (прыход Уваскрасеньня Гасподняга ў Сямятычах). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Андрэя Баболі ў Сямятычах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя Бацікаў Задніх цесна зьвязаная з фальварчнай сядзібай у Баціках Сярэдніх. У дакумантах 1580 г. вёска ўзгадвалася як Панасова[4]. У міжваенны пэрыяд Бацікі Заднія прыналежалі да гміны Сямятычы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 191 жыхароў (152 праваслаўных, 38 каталікоў ды адзін пратэстант; 132 беларусаў, 58 палякаў ды адзін немец)[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Wieś Baciki Średnie - informacje podstawowe (пол.) Polska w liczbach Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 22
- ^ SIEMIATYCZE – Parafia świętego Andrzeja Boboli (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ^ Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Baciki Średnie (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 13 ліпеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 13 ліпеня 2016 г.