Барыс Сьцяпанаў (фізык)

беларускі савецкі фізык, акадэмік
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьцяпанаў.

Бары́с Іва́навіч Сьцяпа́наў (28 красавіка 1913, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 7 сьнежня 1987, Менск, БССР) — савецкі[2], расейскі[3] і беларускі[4] фізык, акадэмік АН БССР (1953)[5]. Доктар фізыка-матэматычных навук (1949).

Барыс Сьцяпанаў
Борис Иванович Степанов
Дата нараджэньня 28 красавіка 1913(1913-04-28)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 сьнежня 1987(1987-12-07) (74 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак фізык
Навуковая сфэра оптыка
Месца працы
Вядомы як адзін з заснавальнікаў беларускай фізычнай школы
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d]
Вучні Павел Андрэевіч Апанасевіч[d], Анатоль Мікалаевіч Рубінаў, Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі[d], Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў[d] і Сяргей Кілін
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Бацька Барыса Сьцяпанава быў працоўным[2]. У 1936 годзе скончыў Ленінградзкі ўнівэрсытэт[2] (сёньняшняя назва Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт). Яшчэ падчас студэнцтва ў 1934 годзе пачаў працаваць лябарантам у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Санкт-Пецярбург)[5]. У 1939 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю[6]. У 1939 годзе ўступіў у КПСС[Крыніца?]. Удзельнічаў у Другой сусьветнай вайне[6]. У 1953 годзе па прапанове Прэзыдыюму АН БССР Барыс Сьцяпанаў абраны акадэмікам беларускай Акадэміі навук і пераехаў у Менск[6]. Ад 1953 да 1963 году быў загадчыкам катэдры спэктральнага аналізу БДУ[7]. У 1971—1986 дэпутат Вярхоўнага Савету БССР[Крыніца?]. Дасьледаваў спэктраскапію, люмінесцэнцыю[6], квантавую электроніку[5]. Разьвіў тэорыю анамалій у спэктрах двухатамных малекул (1939)[3]. Прапанаваў зручныя набліжаныя мэтады разьліку вагальных спэктраў складаных арганічных малекул[Крыніца?]. Пабудаваў квантавамэханічную тэорыю люмінесцэнцыі складаных малекул (1955)[3]. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій[5]. Падрыхтаваў 14 дактароў навук, больш за 50 кандыдатаў навук[5]. У 1988 годзе Інстытут фізыкі НАН Беларусі названы ў гонар Барыса Сьцяпанава[5].

Узнагароды

рэдагаваць
  1. ^ нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.)Library of Congress.
  2. ^ а б в г д Борис Иванович Степанов (к шестидесятилетию со дня рождения) // Успехи физических наук. — 1973. — В. 1. — Т. 110. — С. 154-156.
  3. ^ а б в Степанов Борис Иванович Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2023) Праверана 18.10.2023 г.
  4. ^ Болсун А. І. Сцяпанаў Барыс Іванавіч // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. — С. 318.
  5. ^ а б в г д е Степанов Борис Иванович (рас.) Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа НАН Беларуси
  6. ^ а б в г д Килин С. Я. (18 кастрычніка 2012) Академик Борис Иванович Степанов (к столетию со дня рождения) (рас.)
  7. ^ Кафедра лазерной физики и спектроскопии (рас.). БДУ. Праверана 18 кастрычніка 2023 г.
  8. ^ Борис Иванович Степанов (К 90-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. — 2003. — № 2. — С. 121-123.