Барыс Сьцяпанаў (фізык)
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьцяпанаў.
Бары́с Іва́навіч Сьцяпа́наў (28 красавіка 1913, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 7 сьнежня 1987, Менск, БССР) — савецкі[2], расейскі[3] і беларускі[4] фізык, акадэмік АН БССР (1953)[5]. Доктар фізыка-матэматычных навук (1949).
Барыс Сьцяпанаў | |
Борис Иванович Степанов | |
Дата нараджэньня | 28 красавіка 1913[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 сьнежня 1987 (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык |
Навуковая сфэра | оптыка |
Месца працы | |
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў беларускай фізычнай школы |
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] |
Вучні | Павел Андрэевіч Апанасевіч[d], Анатоль Мікалаевіч Рубінаў, Віктар Паўлавіч Грыбкоўскі[d], Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў[d] і Сяргей Кілін |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьБацька Барыса Сьцяпанава быў працоўным[2]. У 1936 годзе скончыў Ленінградзкі ўнівэрсытэт[2] (сёньняшняя назва Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт). Яшчэ падчас студэнцтва ў 1934 годзе пачаў працаваць лябарантам у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Санкт-Пецярбург)[5]. У 1939 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю[6]. У 1939 годзе ўступіў у КПСС[Крыніца?]. Удзельнічаў у Другой сусьветнай вайне[6]. У 1953 годзе па прапанове Прэзыдыюму АН БССР Барыс Сьцяпанаў абраны акадэмікам беларускай Акадэміі навук і пераехаў у Менск[6]. Ад 1953 да 1963 году быў загадчыкам катэдры спэктральнага аналізу БДУ[7]. У 1971—1986 дэпутат Вярхоўнага Савету БССР[Крыніца?]. Дасьледаваў спэктраскапію, люмінесцэнцыю[6], квантавую электроніку[5]. Разьвіў тэорыю анамалій у спэктрах двухатамных малекул (1939)[3]. Прапанаваў зручныя набліжаныя мэтады разьліку вагальных спэктраў складаных арганічных малекул[Крыніца?]. Пабудаваў квантавамэханічную тэорыю люмінесцэнцыі складаных малекул (1955)[3]. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій[5]. Падрыхтаваў 14 дактароў навук, больш за 50 кандыдатаў навук[5]. У 1988 годзе Інстытут фізыкі НАН Беларусі названы ў гонар Барыса Сьцяпанава[5].
Узнагароды
рэдагаваць- Герой Сацыялістычнай Працы (1973)[8].
- Дзяржаўная прэмія СССР (1950, за кнігу «Ваганьні малекул», напісаную сумесна з М. У. Валькенштэйнам и М. Ельяшэвічам)[6]
- Дзяржаўная прэмія СССР (1972, сумесна з вучнямі, за фундамэнтальныя дасьледаваньні ў вобласьці генэрацыі рашчынаў арганічных злучэньняў)[2]
- Дзяржаўная прэмія СССР (1982, за цыкль работ «Фізычныя асновы дынамічнай галяграфіі і новыя мэтады ператварэньня прасторавай структуры сьветлавых пучкоў»)
- Дзяржаўная прэмія БССР (1976, за распрацоўку мэтадаў разьліку энэргетычных і часавых характарыстык цьвёрдацельных лазэраў)
- Заслужаны дзяяч навукі БССР (1967)
- Ордэн Леніна (1973)
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР (1961, 1983)
- Ордэн Сяброўства народаў (1979)
- Ордэн Знак Пашаны (1952)
- Залаты мэдаль імя С. І. Вавілава Акадэміі навук СССР (1967, за выбітныя работы ў вобласьці фізыкі)[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ а б в г д Борис Иванович Степанов (к шестидесятилетию со дня рождения) // Успехи физических наук. — 1973. — В. 1. — Т. 110. — С. 154-156.
- ^ а б в Степанов Борис Иванович Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2023) Праверана 18.10.2023 г.
- ^ Болсун А. І. Сцяпанаў Барыс Іванавіч // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. — С. 318.
- ^ а б в г д е Степанов Борис Иванович (рас.) Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа НАН Беларуси
- ^ а б в г д Килин С. Я. (18 кастрычніка 2012) Академик Борис Иванович Степанов (к столетию со дня рождения) (рас.)
- ^ Кафедра лазерной физики и спектроскопии (рас.). БДУ. Праверана 18 кастрычніка 2023 г.
- ^ Борис Иванович Степанов (К 90-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. — 2003. — № 2. — С. 121-123.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|