Барыс Акрэсьцін

савецкі вайсковы лётчык, герой Савецкага Саюзу

Бары́с Сямёнавіч Акрэ́сьцін (па-расейску: Бори́с Семёнович Окре́стин; 18 лютага 1923, Масква, РСФСР — 6 ліпеня 1944, каля Менску) — савецкі лётчык, Герой Савецкага Саюзу.

Барыс Акрэсьцін
Борис Семёнович Окрестин
18 лютага 19236 ліпеня 1944
Месца нараджэньня Масква, РСФСР
Месца сьмерці Абчак, Менская вобласьць, Беларуская ССР
Прыналежнасьць СССР СССР
Род войскаў Вайскова-паветраныя сілы
Гады службы 1942—1944
Званьне гвардыі старшы лейтэнант
Частка 74-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны полк 1-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай дывізіі)
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Сувязі паветраны стралок: Віктар Саладухін

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і працоўнага. Скончыўшы 7 клясаў, паступіў у аэраклюб маскоўскага «Мэтрабуду», пасьля чаго працаваў авіятэхнікам ды лётчыкам-інструктарам у аэраклюбе.

У 1942 року прызваны ў шэрагі РСЧА. У 1943 уступіў ва УКП(б).

У часе бітвы за Сталінград лётаў на самалёце По-2 у палку начных бамбавікоў, зьдзейсьніў 300 баявых вылетаў. Далей перавучваўся на самалёт Іл-2.

Цяжка паранены над Нікопалем, пасьля лекаваньня ў шпіталі вярнуўся ў свой полк. Да канца сьнежня 1943 року выканаў 381 баявы вылет, падчас якіх зьнішчыў больш за 40 танкаў, 2 бранямашыны, 2 самалёты й іншую баявую тэхніку, а таксама жывую сілу суперніка.

Загадам № 3370 Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 13 красавіка 1944 року за ўзорнае выкананьне баявых заданьняў камандаваньня на фронце барацьбы зь нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства гвардыі старэйшаму лейтэнанту Барысу Сямёнавічу Акрэсьціну было нададзенае званьне Героя Савецкага Саюзу з наданьнем ордэна Леніна і мэдаля «Залатая Зорка».

Барыс Акрэсьцін загінуў 6 ліпеня 1944 року за 20 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Менску, накіраваўшы палаючы самалёт на скопішча варожых войскаў. Загадам 1 паветранай арміі № 51/н ад 20 жніўня 1944 пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Пахаваны з вайсковай пашанай на вайсковых могілках у Менску.

Імя Барыса Акрэсьціна маюць: вуліца і завулак у Менску, вуліца ў Лідзе Гарадзенскай вобласьці[1]; гімназія №30 у Менску[2].

Узнагароды

рэдагаваць
  1. ^ Куликова, Ксения (23 красавіка 2020) «Улица имени героя». Подвиги как у Гастелло, и не только: какие улицы Лидчины названы в честь летчиков? (рас.). Лидская газетаПраверана 1 жніўня 2021 г.
  2. ^ Гісторыя Аб гімназіі. Гімназія №30 г. Мінска. Праверана 1 жніўня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць