Баніфацыюс VI (папа рымскі)

Баніфа́цыюс VI (па-лацінску: Bonifatius PP. VI; 806 — красавік 896) — папа рымскі, які быў пантыфікам непрацяглы час у красавіку 896 году. Ён быў ураджэнцам Рыму[3]. Ягоныя выбары адбыліся на тле беспарадкаў адразу па сьмерці папы Фармоза. Пасьля пятнаццаці дзён пантыфікату, як лічыцца, памёр ад падагры[4]. Паводле іншых крыніцаў, быў гвалтоўна скінуты, каб саступіць месца папу Стэфану VI, кандыдатам ад спалетанскай партыі. На сынодзе ў Рыме, які праводзіў Ян IX у 898 годзе, абраньне Баніфацыюса было абвешчанае несапраўдным[4].

Баніфацыюс VI (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр 26 красавіка 896[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткікаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
  1. ^ http://w2.vatican.va/content/vatican/it/holy-father/bonifacio-vi.html
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  3. ^ Platina, Bartolomeo (1479). «The Lives of the Popes From The Time Of Our Saviour Jesus Christ to the Accession of Gregory VII». vol. I. London: Griffith Farran & Co. — С. 237.
  4. ^ а б McBrien, Richard P. (2000). «Lives of the Popes: The Pontiffs from St. Peter to Benedict XVI». HarperCollins. — С. 146. — ISBN 0-06-087807-X.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць