Балійскае мора
мора
(Перанакіравана з «Балі (мора)»)
Каардынаты: 7°30′ пд. ш. 115°30′ у. д. / 7.5° пд. ш. 115.5° у. д.
Балійскае мо́ра, таксама Мора Балі (па-ангельску: Bali Sea, па-інданэзійску: Laut Bali) — міжастраўное мора Ціхага акіяна паміж усходнім ускрайкам вострава Ява і астравамі Балі, Ламбок, Сумбава, Сулавэсі і Мадура. Плошча 40 тысячаў км², сярэдняя глыбіня складае 411 м, максымальная глыбіня — 1590 м (западзіна Балі). Тэмпэратура вады вагаецца паміж 27 і 28 °C. Салёнасьць склааде 33,0-34,0‰. Дно высланае ападкамі, у якіх шмат вульканічнага туфа. Прылівы зьмешаныя, іхняя вышыня дасягае 1,7 м.
Балійскае мора | |
Краіны вадазбору | |
---|---|
Плошча паверхні |
|
Найб. глыбіня | 1590 м |