Баляслаў Слосканс

беларускі і латыскі каталіцкі біскуп

Балясла́ў Сло́сканс (па-латыску: Boļeslavs Sloskāns; 19 жніўня 1893 — 18 красавіка 1981) — беларускі і латыскі каталіцкі біскуп.

Баляслаў Слосканс
па-латыску: Boļeslavs Sloskāns
па-беларуску: Баляслаў Слоскан
Адукацыя
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся19 (31) жніўня 1893[1]
Памёр18 красавіка 1981(1981-04-18)[2] (87 гадоў) або 1981[3]
Пахаваны

Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Біяграфія

рэдагаваць

Латыш па нацыянальнасьці. У 1917 годзе скончыў сэмінарыю ў Магілёве і быў рукаўскладзены ў сьвятара. Зьдзяйсьняў сьвятарскую паслугу ў Петраградзе, пазьней у Віцебску, у касьцёле сьв. Барбары. У 1926, ва ўзросьце ўсяго 32 гадоў, прызначаны тытулярным біскупам цылійскім і апостальскім адміністратарам Менскай і Магілёўскай архідыяцэзіяў. У хуткім часе арыштаваны, правёў тры гады на Салаўках. Ледзьве пасьпеўшы вярнуцца ў Магілёў, 9 лістапада 1930 быў знову арыштаваны і сасланы ў Сібір. Вызвалены ў 1933 па абмене палітычнымі вязьнямі паміж Латвіяй і СССР. Да 1944 жыў і выкладаў у Латвіі. З 1944 і да сьмерці — у эміграцыі ў Бэльгіі. З 1952 — апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у Заходняй Эўропе.

У красавіку 2000 году распачаты працэс бэатыфікацыі Баляслава Слосканса. У канцы 2004 году біскуп Баляслаў афіцыйна абвешчаны вызнаўцам веры.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць