Балніскі муніцыпалітэт

Балніскі муніцыпалітэт (па-грузінску: ბოლნისის მუნიციპალიტეტი; bolnisis municipʼalitʼetʼi,; па-азэрбайджанску: Bolnisi bələdiyyəsi да 2006 году — раён) — муніцыпалітэт у Грузі, які ўваходзіць у склад Квэма Картлі. Знаходзіцца на поўдні Грузіі, на тэрыторыі гістарычнай вобласьці Ніжняя Картлі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Балнісі.

Балніскі муніцыпалітэт
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпалітэт Грузіі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Балнісі
Дата ўтварэньня 1930[1]
Кіраўнік Davit Sherazadishvili[d][2]
Насельніцтва
Плошча
  • 806,92 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+4
Тэлефонны код 358[4]
Паштовыя індэксы 1100[5]
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Насельніцтва

рэдагаваць

Па стану на 1 студзеня 2018 году колькасьць насельніцтва муніцыпалітэту складала 55 284 жыхароў, на 1 студзеня 2014 году — 78,9 тыс. жыхароў[6].

Славутасьці

рэдагаваць

Балнісі зьвязаны з крыжам, які мае назву Балніскі крыж (па-грузінску: ბოლნური ჯვარი). Балніскі крыж ўяўляе сабой раўнабаковы крыж, вычарчаны сэгмэнтамі кола, зь пашыраючыміся рукавамі. Крыжы такой формы ўпісваецца, звычайна, у круглую раму. Лічыцца, што такі крыж паходзіць з часоў праўленьня рымскага імпэратара Канстанціна Вялікага (306-337 гг.), Які ў 313 годзе Мілянскім эдыктам дазволіў свабоднае вызнаньне хрысьціянства. У Грузіі выкарыстоўваецца паўсюдна нароўні з крыжом Сьвятой Ніно.