Балеслаў Сьмелы (фільм)
«Бале́слаў Сьме́лы» (па-польску: Bolesław Śmiały) — польская гістарычная драма рэжысэра Вітальда Лясевіча, сфільмаваная ў 1971 року па матывах раману «Boleszczyce» Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага (1877).
Балеслаў Сьмелы | |
Bolesław Śmiały | |
Жанр | гістарычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Вітальд Лясевіч |
Сцэнарыст | Уладыслаў Тарлецкі, Вітальд Лясевіч |
У ролях | Ігнацы Гагалеўскі, Ежы Калішэўскі, Марыя Цясельска |
Кампазытар | Войцех Кіляр |
Апэратар | Ежы Лукашэвіч |
Мантаж | Фэліцыя Рагоўска |
Мастак | Bolesław Kamykowski[d] |
Вытворчасьць | Zespół Filmowy Kraj |
Дата выхаду | 6 кастрычніка 1972 |
Працягласьць | 97 хв. |
Краіна | Польшча |
Мова | польская |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьВавэль, 1079 рок. Кароль Балеслаў асуджае на сьмерць дэзэртыраў з войска, пасланага ў дапамогу рускаму князю Ўсеваладу. Частка каралеўскае рады, сярод якое ваявода Сецех і біскуп Станіслаў, працівяцца такой жорсткай кары. Кароль намагаецца заключыць хаўрус з Кіевам супраць нямецкага імпэратара, аднак адзін з паслоў, што прыехалі з гэтай мэтай у Кракаў, забіты. Балеслаў намагаецца знайсьці вінаватага і выкрыць змову супраць сябе…
У сцэнарыі фільму выкарыстаныя ўрыўкі раману Крашэўскага «Boleszczyce» і фрагмэнты драмы «Станіслаў і Багуміл» Марыі Дамброўскай.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Балеслаў Сьмелы (фільм) (анг.) на сайце IMDb
- «Балеслаў Сьмелы» ў базе filmpolski.pl (пол.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |