Байкот выбараў

(Перанакіравана з «Байкот рэфэрэндуму»)

Байко́т вы́бараўадмова ад галасаваньня на выбарах з боку выбарцаў.

Падобная форма байкоту можа служыць формай палітычнага пратэсту ў выпадках, калі: выбары фальсыфікуюцца; выбарчая сыстэма аддае перавагу пэўнаму кандыдату; орган, які прызначае выбары, нелегітымны; кандыдаты на выбарах вельмі непапулярныя. Там, дзе галасаваньне абавязковае, байкот можа лічыцца дзеяньнем грамадзянскага непадпарадкаваньня; у такім разе байкот можа выражацца ўкіданьнем пустых блянкаў ці галасаваньнем «супраць усіх». Удзельнікамі байкоту могуць быць выбарцы, якія належаць да пэўнага рэгіёну, этнасу, зьяўляцца прыхільнікамі пэўнай палітычнай партыі альбо кандыдата.

На рэфэрэндумах байкот можа зьяўляцца тактыкай галасаваньня супраць вынесенай прапановы: калі для прыняцьця рашэньня патрэбная мінімальная яўка, байкот можа прывесьці да прызнаньня вынікаў рэфэрэндуму нядзейнымі.

Байкатаваньне на ўсеагульных выбарах можа адбывацца з мэтаю дабіцца прызнаньня вынікаў выбараў нелегітымнымі староньнімі назіральнікамі, напрыклад, замежнымі дзяржавамі. Аднак такая тактыка можа стацца і катастрафічнай для байкатуючай стараны. Рэдка калі няўдзел у выбарах прыводзіць да іхняга ануляваньня; часьцей удзельнікі байкоту пазбаўляюцца магчымасьці трапіць ва ўладу[1].

Асноўныя прыклады байкотаў

рэдагаваць
Выбары Яўка (%) Заўвагі
Парлямэнцкія выбары ў Трынідадзе і Табага 1971 году 33,2
Рэфэрэндум у Паўночнай Ірляндыі 1973 году 58,1 Менш за 1% каталікоў.
Рэфэрэндум у Гаяне 1978 году 70,8 Паводле падлікаў апазыцыі, ад 10% да 14%.
Парлямэнцкія выбары ў Ямайцы 1983 году 2,7 Альтэрнаўныя выбары адбыліся ў 6 з 60 акругаў, дзе яўка склала 55%.
Прэзыдэнцкія выбары ў Буркіна-Фасо 1991 году 27,3
Парлямэнцкія выбары ў Гане 1992 году 28,1
Прэзыдэнцкія выбары ў Тога 1993 году 36,2
Парлямэнцкія выбары ў Банглядэшы ў лютым 1996 году 21,0
Прэзыдэнцкія выбары ў Малі 1997 году 29,0
Парлямэнцкія выбары ў Емэне 1997 году 61,0 Яўка (1993): 84,8%.
Рэфэрэндум у Славаччыне 1997 году 9,5
Парлямэнцкія выбары ў Сэрбіі 1997 году 57,4 Выбары байкатавалі некалькі партыяў, якія асьцерагаліся няроўных умоваў.
Прэзыдэнцкія выбары ў Альжыры 1999 году 60 Прыхільнікі байкоту паведамілі пра 25% яўку.
Прэзыдэнцкія выбары ў Кот-д’Івуары 2000 году 37,4
Парлямэнцкія выбары ў Югаславіі 2000 году 28,8[a] Байкатавала кіроўная кааліцыя.
Парлямэнцкія выбары ў Гамбіі 2002 году 56,4 Альтэрнатыўныя выбары адбываліся толькі ў 15 з 48 акругаў.
Прэзыдэнцкія выбары ў Чарнагорыі 2002 году 45,9 Выбары не адбыліся.
Прэзыдэнцкія выбары ў Чарнагорыі ў лютым 2003 году 46,6 Выбары не адбыліся.
Прэзыдэнцкія выбары ў Чарнагорыі ў траўні 2003 году 48,4
Прэзыдэнцкія выбары ў Гвінэі 2003 году 86 Паводле ацэнак апазыцыі, меней за 15%.
Парлямэнцкія выбары ў Вэнэсуэле 2005 году 25,3
Парлямэнцкія выбары ў Таляндзе 2006 году 65,2 Байкатавалі ўсе апазыцыйныя партыі Палаты прадстаўнікоў.
Парлямэнцкія выбары ў Джыбуці 2008 году 72,6
Парлямэнцкія выбары ў Тайляндзе 2014 году 65,2 Байкатавала Дэмакратычная партыя.
Парлямэнцкія выбары ў Банглядэшы 2014 году 22,0
Рэфэрэндум у Вугоршчыне 2016 году 44,04 У выніку байкоту 98% удзельнікаў падтрымалі прапанову. 224 тысячы выбарцаў сапсавалі бюлетэні.
Рэфэрэндум у Пуэрта-Рыка 2017 году 23 За дзяржаўнасьць выказаліся 97% выбарцаў.
Рэфэрэндум у Вэнэсуэле 2017 году 41,5 Паводле ацэнак апазыцыі, каля 20%.
Рэфэрэндум у Каталёніі 2017 году 43,03 Байкатавалі апазыцыйныя партыі.
Прэзыдэнцкія выбары ў Вэнэсуэле 2018 году 46,1 Паводле ацэнак апазыцыі, ад 17% да 26%.
Рэфэрэндум у Македоніі 2018 году 36,89 У падтрымку пытаньня выказаліся 94,18% выбарцаў.
Мясцовыя выбары ў Альбаніі 2019 году 23,0 Паводле ацэнак апазыцыі, 15,1%.
Парлямэнцкія выбары ў Сэрбіі 2020 году 48,93

Прааналізаваўшы гібрыдныя рэжымы ў пэрыяд між 1981—2006 рокамі, палітоляг Ен О. Сьміт прыйшоў да высновы, што байкот выбараў апазыцыяй можа пабольшыць шанцу на паразу правячай партыі на будучых выбарах[2]. Грэгары Ўікс зазначыў, што байкот апазыцыяй выбараў дапамог пратрымацца некаторым аўтарытарным рэжымам у Лацінскай Амэрыцы[3]. Гэйл Батарф і Дуглас Даян тлумачаць, што байкатаваньні апазыцыяй пры аўтарытарызьме прыводзяць да розных вынікаў, ад зьмены рэжыму да ягонага ўзмацненьня[4].

  1. ^ У Чарнагорыі.
  1. ^ Election Boycotts Don’t Work (анг.). Brookings Institution (3 лістапада 2009). Праверана 30 ліпеня 2020 г.
  2. ^ Ian O. Smith. Election Boycotts and Hybrid Regime Survival // Comparative Political Studies. — 2013. — В. 5. — Т. 47. — С. 743—765. — DOI:10.1177/0010414013488548
  3. ^ A cautionary tale for election boycotts // Foreign Policy, 1 сакавіка 2013 г. Праверана 30 ліпеня 2020 г.
  4. ^ Gail Buttorff, Douglas Dion Participation and boycott in authoritarian elections // Journal of Theoretical Politics. — 2016. — В. 1. — Т. 29. — С. 97—123. — DOI:10.1177/0951629816630431