Базыліка Манліжонскай Божай Маці

Славутасьць
Базыліка Манліжонскай Божай Маці
Basilique Notre-Dame de Montligeon
Краіна Францыя
Мястэчка Ля Шапэль-Манліжон, Орн, Нармандыя
Каардынаты 48° пн. ш. 29° у. д. / 48° пн. ш. 29° у. д. / 48; 29Каардынаты: 48° пн. ш. 29° у. д. / 48° пн. ш. 29° у. д. / 48; 29
Канфэсія Рыма-каталіцтва
Тып будынка Базыліка
Архітэктурны стыль Нэаготыка
Дата заснаваньня 1911
Будаваньне 18961911 гады
Статус гістарычная славутасьць
Базыліка Манліжонскай Божай Маці на Вікісховішчы

Базылі́ка Манліжо́нскай Бо́жай Ма́ці (па-француску: basilique Notre-Dame de Montligeon) — нэагатычны каталіцкі храм у камуне Ля Шапэль-Манліжон (дэпартамэнт Орн, Францыя), пабудаваны ў 1894—1911 роках паводле праекту архітэктара Maître Tessier.

Базыліка асьвечаная ў гонар Божай Маці — Збавіцелькі ад чыстцу, таму тут часта адбываюцца малітвы за памерлых.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Мінуўшчына базылікі цесна зьвязаная з асобай пробашча Поля Бужэ (франц. Paul Buguet, 1843—1918), заснавальніка «Адкупленчага дзеяньня па вызваленьньні душы з чыстцу».

У 1878 року ён быў пастаўлены сьвятаром парафіі ў Ля Шапэль-Манліжоне, вёсачцы, што моцна пацярпела ад сыходу жыхароў(fr). Бачачы намаганьні сваіх парафіянаў вырвацца з галечы ў месты, сьвятар пад уплывам сацыяльнага капіталізму(fr) Альбэра дэ Мюна(fr) спрабуе стварыць працоўныя месцы. У 1878 і 1884 ён пасьлядоўна засноўвае трыкатажна-карункавае атэлье і галянтарэйную фабрыку. Аднак гэтыя праекты праіснавалі нядоўга.

Місію малітвы за памерлых ён пачаў у 1884 року, пасьля сьмерцяў свайго брата ў 1876 і дзьвюх пляменьніц у наступным року.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць