Бабіна Гара (Падляскае ваяводзтва)
Бабі́на Гара́ (па-польску: Babia Góra, на мясцовай беларускай гаворцы: Бабігара́[1]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Бабіна Гара | |
польск. Babia Góra | |
Першыя згадкі: | 2 пал. 18 ст. |
Мясцовая назва: | Бабігара |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′16″ пн. ш. 23°53′10″ у. д. / 52.88778° пн. ш. 23.88611° у. д.Каардынаты: 52°53′16″ пн. ш. 23°53′10″ у. д. / 52.88778° пн. ш. 23.88611° у. д. |
Бабіна Гара | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьПершыя зьвесткі пра Бабіную Гару знаходзяцца ў парафіялных кнігах з другой палавіны 18 ст. нараўкоўскай каталіцкай парафіі. Сьпярша тутэйшыя ўніяцкія, а пасьля праваслаўныя жыхары прыналежалі парафіі ў Ціхаволі, потым да Нараўкі, а з 1957 году да семяноўскай парафіі. У міжваенны пэрыяд Бабіна Гара прыналежала да гміны Масева (першапачаткова белавескага, а пасьля 1922 году бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 91 жыхары (90 праваслаўных ды 1 каталік, усе запісаныя палякамі)[2]
Зноскі
рэдагаваць- ^ Бабіна Гара (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 30 сакавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 30 сакавіка 2015 г.