Бабруйка
рака ў Беларусі
Бабру́йка — рака ў Беларусі, правы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Бабруйскім раёне. Даўжыня 14,5 км. Вадазбор 88 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.
Бабруйка лац. Babrujka | |
Рака Бабруйка на фоне аднаго з бастыёнаў Бабруйскае фартэцыі | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля вёскі Каменка |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 14,5 км |
Плошча басэйну | 88 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Пры ўтоку ракі ў Бярэзіну стаіць места Бабруйск.
Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Каменкі. Цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай. На ўсім працягу каналізаваная[1].
Назва ракі паходзіць ад баброў, якія раней насялялі яе. У вусьці ракі заснавалі Бабруйск, які атрымаў ад яе сваю назву. Тамака ж да канца XVIII стагодзьдзя знаходзіліся гарадзішча і замак, а ў XIX стагодзьдзі збудавалі Бабруйскую фартэцыю.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 50.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 50.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.