Баброва (Княжыцкі сельсавет)
Бабро́ва (лацінка: Babrova) — пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета. Разьмешчаны за 13 км на паўночны захад ад Магілёва й чыгуначнай станцыі Магілёў 2. Рэльеф раўнінны. На паўднёвым усходзе цячэ р. Лахвіца (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Бабровічы й далей па шашы Магілёў—Менск.
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 году ў Княжыцкім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну зь ліпеня 1941 году да 27 чэрвеня 1944 году акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтар — в. Нікіцінічы).
Пляніроўка
рэдагавацьПляніровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе:
- 1926 — 8 двароў, 42 жыхары.
- 1990 — 9 гаспадарак, 24 жыхары.
- XXI стагодзьдзе:
- 2007 — 5 гаспадарак, 5 жыхароў.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|