Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)

беларуская палітычная партыя
(Перанакіравана з «БСДП (Г)»)

Белару́ская сацыя́л-дэмакраты́чная па́ртыя (Грамада́) была створана пасьля расколу ў БСДП (НГ). Частка сяброў забароненай партыі ўтварыла БСДП (Г), якая атрымала рэгістрацыю. БСДП (Г) пачала актыўную дзейнасьць на палітычным полі. Лідэрам партыі стаў Аляксандар Казулін. На парлямэнцкіх выбарах у Беларусі 13—17 кастрычніка 2004 году партыя не атрымала месцаў у парлямэнце. Партыя высунула свайго кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2006 годзе. Казулін набраў менш за тры адсоткі галасоў.

Беларуская сацыял-дэмакратычныя партыя (Грамада)
па-беларуску: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
Лідэр партыі Ігар Барысаў
Дата заснаваньня 1996
Распушчаная 11 верасьня 2023
Штаб-кватэра Берасьце, вул. 17 Верасьня, 22-24[1]
Саюзьнікі і блёкі АДС
Ідэалёгія сацыял-дэмакратыя
Колькасьць 4723[2]
Афіцыйны сайт bsdp.org

Кіруючы орган — Цэнтральны камітэт.

Партыя знаходзіцца ў апазыцыі да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Гісторыя

рэдагаваць

2 сакавіка 1991 году была створаная Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада. Старшынём партыі абраны Міхась Ткачоў. У кіраўніцтва БСДГ увайшлі Алег Трусаў (пасьля сьмерці М. Ткачова ён узначаліў партыю), Анатоль Гурыновіч, Мікалай Статкевіч, Віталь Малашка.

У 1995 годзе пры ўдзеле Партыі народнай згоды быў створаны Сацыял-дэмакратычны саюз (СДС). Да аб’яднальнага працэсу падлучылася група беспартыйных дзеячаў, у прыватнасьці старшыня Вярхоўнай Рады Беларусі ХІІ скліканьня Мечыслаў Грыб. 29 чэрвеня 1996 году прайшлі пазачарговыя зьезды БСДГ і ПНЗ, якія прынялі рашэньне аб зьліцьці ў адну Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народная Грамада). У той жа дзень адбыўся Ўстаноўчы зьезд БСДП.

У БСДП не ўвайшлі прапрэзыдэнцкія чальцы ПНЗ, а таксама прыхільнікі лібэралізму, у тым ліку А. Трусаў, Г. Карпенка, В. Ганчар. У самой жа БСДП (НГ) не спыняліся спрэчкі і ўнутрыпартыйная барацьба. У 2001 годзе па гэтых чыньніках партыю пакінула амаль палова яе чальцоў, у тым ліку Мечыслаў Грыб, А. Кароль, Л. Лойка, А. Сідарэвіч, М. Чарняўскі.

29 студзеня 1997 году партыя была зарэгістраваная. 9 верасьня 1999 году партыя была перарэгістраваная.

Улетку 2004 году пачаўся другі крызіс у партыі, які завяршыўся ў сьнежні. У студзені 2005 году мінуў IX зьезд БСДП. Старшынём партыі быў абраны Анатоль Ляўковіч. Пачаўся працэс вяртаньня ў партыю яе ранейшых чальцоў. 24 чэрвеня 2005 году БСДП была перарэгістраваная як Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). 24 ліпеня 2005 году на X пазачарговым зьезьдзе яе новым лідэрам абраны Аляксандар Казулін, былы рэктар БДУ.

3 жніўня 2008 году на пазачарговым зьезьдзе БСДП (Г) па патрабаваньні дэлегатаў зьезду былі праведзеныя выбары кіраўніцтва партыі. Па іх выніках Анатоль Ляўковіч, які выконваў абавязкі старшыні партыі ў сувязі з тым, што Аляксандар Казулін у гэты час адбываў тэрмін у калёніі, быў абраны старшынём[3].

21 сьнежня 2008 году экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін выйшаў зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Сваё рашэньне ганаровы старшыня партыі агучыў на паседжаньні Цэнтральнага камітэту БСДП (Грамада).

10 кастрычніка 2010 году старшынём партыі абраны Анатоль Сідарэвіч, але зьезд не прызнала Міністэрства юстыцыі і некалькі сябраў арганізацыі.

Праграмныя патрабаваньні

рэдагаваць

Пабудова салідарнага грамадзтва: незалежнай на прынцыпах свабоды, роўнасьці, сацыяльнай справядлівасьці, дэмакратыі і прыярытэту права; пабудова незалежнай дэмакратычнай прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы — раўнапраўнага суб’екта эўрапейскай і сусьветнай супольнасьці[1].

Старшыні партыі

рэдагаваць

Праграмныя патрабаваньні

рэдагаваць

Пабудова салідарнага грамадзтва: незалежнай на прынцыпах свабоды, роўнасьці, сацыяльнай справядлівасьці, дэмакратыі і прыярытэту права; пабудова незалежнай дэмакратычнай прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы — раўнапраўнага суб’екта эўрапейскай і сусьветнай супольнасьці[1].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць