Фэстыва́ль наро́днага гу́мару «Аўцюкі́»фэстываль, які ладзіцца з 1995 року ў вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі Каленкавіцкага раёну (Гомельская вобласьць). З ініцыятывай правядзеньня выступіў старшыня Беларускага дзіцячага фонду пісьменьнік Уладзімер Ліпскі.

Фэстываль народнага гумару «Аўцюкі»
Гады 1995 — цяпер
Краіна Беларусь

У фэсьце прымаюць удзел творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў Беларусі, таму ён мае назву «ўсебеларускі», у адрозьненьне ад мясцовых фэстываляў гумару, якія праводзяцца ў вёсках Спорава Бярозаўскага раёну, Баянічы Любанскага раёну, Дубіна Валожынскага раёну, месьце Капыль Менскай вобласьці[1].

У 2008 року на фэстывалі адбылося адкрыцьцё помніку Каласку і Калінцы, як называюць тутэйшых жыхароў. У 2012 року плянуецца адкрыцьцё музэю-сядзібы гумару[2] «Сядзіба Каласка і Калінкі».

Рокі правядзеньня

рэдагаваць
  • 1995 — 1-ы
  • 1997 — 2-і
  • 2008 — 6-ы
  • 2012 — 7-ы

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Сьвятлана Дзявяткава. (17 ліпеня 2012) 27 ліпеня на два дні чакаюць гасцей на сёмы Усебеларускі фестываль народнага гумару «Аўцюкі-2012» Моя Беларусь. Народная газетаПраверана 27 ліпеня 2012 г.
  2. ^ БелаПАН. (27 ліпеня 2012) У Калінкавіцкім раёне пройдзе Фестываль гумару «Аўцюкі-2012» Афіша Беларусь. Наша НіваПраверана 27 ліпеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць