Авечка

(Перанакіравана з «Аўца»)

Аве́чка (па-лацінску: Ovis aries) — чатырохногія, жвачныя сысуны, звычайна ўтрымліваюцца як быдла. Як і ўсе рагатыя жывёлы, авечкі зьяўляюцца чальцамі парадку парнакапытных. Нягледзячы на тое, што назва «авечка» закранае многія віды ў родзе бараны, у штодзённым выкарыстаньні яна амаль заўсёды ставіцца да хатняй аўцы. Усяго налічваецца больш за мільён асобаў, хатнія авечкі — найбольш шматлікі від авечак.

Авечка
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадПарнакапытныя
ПадатрадЖвачныя
СямействаПустарогія
РодБараны
Бінамінальная намэнклятура
Ovis aries

Авечкі, хутчэй за ўсё, паходзяць ад дзікага муфлёна. Яны ёсьць аднымі зь першых жывёлаў, якія былі прыручаны чалавекам дзеля сельскагаспадарчых мэтаў, у прыватнасьці, у якасьці крыніцы воўны, мяса й малака. Поўсьць авечак зьяўляецца найбольш шырока выкарыстоўваемым жывёльным валакном, і яна, як правіла, зьбіраецца шляхам пострыгу. Авечкі па-ранейшаму адыгрываць важную ролю на сёньняшні дзень у пляне крыніцы воўны й мяса, а таксама часам, як малочныя жывёлы, або ў якасьці досьледнага арганізму для навукі.

Авечкагадоўля практыкуецца ў большасьці краінах сьвету, і яна заўсёды мела фундамэнтальнае значэньне для многіх цывілізацыяў. У сучасную эпоху, Аўстралія, Новая Зэляндыя, паўднёвая й цэнтральная часткі Паўднёвай Амэрыкі й Брытанскія выспы найбольш цесна зьвязаны з авечкагадоўляй.

Зьяўляючыся ключавой жывёлай у гісторыі сельскай гаспадаркі, авечкі, глыбока ўкаранелі ў чалавечай культуры, і знайшлі сваё месца ў сучаснай сымболікі. Авечкі згадваюцца ў шматлікіх міталягічных гісторыях, як то «Залатое руно», і ў асноўных рэлігіях, асабліва аўраамічнай традыцыі. У старажытных і сучасных рэлігійных рытуалах авечкі выкарыстоўваюцца ў якасьці ахвярных жывёлаў.

Характарыстыка

рэдагаваць
 
Авечкі ў Аргентыне.

Хатнія авечкі адносна невялікія жвачныя, звычайна з кудзеркамі, якія называюцца поўсьцю й часта з завілаватымі рагамі, якія ўтвараюць бакавую сьпіраль. Хатнія авечкі ў некалькіх адносінах адрозьніваюцца ад сваіх дзікіх сваякоў і продкаў, якія сталі адназначна нэотэнічнымі ў выніку выбарачнага разьвядзеньня чалавекам[1][2]. Некалькі прымітыўных заводаў авечак захоўваюць некаторыя характарыстыкі сваіх дзікіх супляменьнікаў, як то, кароткія хвасты. У залежнасьці ад заводу, у хатніх авечак наогул няма рогаў, альбо рогі маюць абедзьве плоці, альбо толькі самцы. Большасьць рагатых заводаў авечак маюць адну пару рогаў, але некалькі заводаў могуць мець некалькі.

Яшчэ адная рыса, характэрная для хатніх авечак у параўнаньні зь дзікімі авечкамі, — гэта іх шырокая разнастайнасьць колеру. Дзікія авечкі маюць афарбаваньне як варыяцыю розных адценьняў рудога колера, а й разнастайнасьць сярод відаў вельмі абмежаваная. Колеры хатніх авечак вар’іруюцца ад чыста белага да цёмна-шакаляднага рудага колеру й нават плямістага або пярэстага колеру[3][4]. Сэлекцыя сярод авечак дзеля атрыманьня белага воўна, якое найболей проста афарбаваць у параўнаньні зь іншымі колерамі, пачалася на самым пачатку адамашненьня авечак, і паколькі белая воўна зьяўляецца дамінуючай прыкметай, яна хутка распаўсюдзілася. Аднак афарбаваныя авечкі сапраўды сустракаюцца ў многіх сучасных заводах і нават гэтая рыса можа выступаць у якасьці рэцэсіўнай у статках белых авечак[3][4]. У той час як белая воўна больш пажаданая для буйных камэрцыйных рынкаў, існуе рынкавая ніша для каляровых заводаў, у асноўным для прадзеньня. Характар воўны вар’іруецца ў розных заводах авечак ад шчыльнага й моцна зацятага, да доўгага й валасянога. Існуе шырокая разнастайнасьць тыпу й якасьці воўны нават сярод прадстаўнікоў аднаго й таго ж статка, таму існуе асаблівая клясыфікацыя воўны пры апрацоўцы валакна.

У залежнасьці ад заводу авечкі маюць розную вагу й вышыню. Іная хуткасьць росту й масы вызначаецца спадчыннасьцю, на якую часта абапіраюцца пры сэлекцыі. Саміцы звычайна важаць ад 45 да 100 кіляграмаў, у той час як самцы звычайна маюць вагу ў дыяпазоне ад 45 да 160 кіляграмаў[5]. Калі ўсе малочныя зубы прарэзаліся ў асобіны, іхная колькасьць складае 20[6]. Дарослыя асобіны маюць 32 зубы. Як і ў іншых жвачных жывёлаў, пярэднія зубы ў ніжняй сківіцы прыкусваюць цьвёрдую бяззубую падушку ў верхняй сківіцы. Такое разьмяшчэньне зубоў дапамагае авечкам вышчэпваць расьліннасьць, а затым заднім зубамі разжаваць яе перад праглынаньнем. Як у жвачных жывёлаў, авечкі маюць восем ніжніх пярэдніх зубоў, але ёсьць рознагалосьсі адносна таго, ці гэта восем разцоў, альбо шэсьць разцоў і два іклы ў форме разцоў.

  1. ^ Budiansky 1999. С. 97—98.
  2. ^ Budiansky 1999. С. 100—101.
  3. ^ а б «Natural Colored Sheep». Rare Breeds Watchlist. Rocky Mountain Natural Colored Sheep Breeders Association.
  4. ^ а б «An introduction to coloured sheep». British Coloured Sheep Breeders Association.
  5. ^ Melinda J. Burrill (2004). «Sheep». World Book. Mackiev.
  6. ^ Frandson, R. D. and T. L. Spurgeon (1992). «Anatomy and physiology of farm animals». 5th ed. Lippincott, Williams and Wilkins.

Літаратура

рэдагаваць
  • Budiansky, Stephen The Covenant of the Wild: Why animals chose domestication. — Yale University Press, 1999. — ISBN 978-0-300-07993-7

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Авечкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў