Аўсовіна
рака ў Беларусі
Аўсо́віна, Няцеч — рака ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці і Кармянскім раёне Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 48,5 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца каля вёскі Церахоўка Прапошаскага раёну, упадае ў Сож каля вёскі Студзянец Кармянскага раёну. Ад вусьця да вёскі Лабыроўка на працягу 5,4 км каналізаваная.
Аўсовіна | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Церахоўка |
Вусьце | Сож |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць і Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 18 км |
Плошча басэйну | 48,5 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,4 ‰ |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 47