Аўген Груша

беларускі дзяяч

Аўген Груша (6 ліпеня 1935, в. Морач, цяпер Клецкі раён11 жніўня 2019[1], Мэльбурн) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч у Аўстраліі.

Аўген Груша
Дата нараджэньня 6 ліпеня 1935(1935-07-06)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 жніўня 2019(2019-08-11) (84 гады)
Месца сьмерці
Занятак грамадзкі дзяяч

У часе Другой сусьветнай вайны разам з бацькамі апынуўся ў Нямеччыне. Жыў у беларускім лягеры Мітэнвальд, дзе вучыўся ў беларускай школе і браў удзел у скаўтынгу. У 1949 годзе разам з бацькамі пераехаў у Аўстралію. Першыя гады жыў з маці ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе, а ў 1952 годзе перабраўся ў Мэльбурн. Адразу далучыўся да беларускага грамадзкага жыцьця. Быў скаўтам зьвязу «Ўсяслаў Чарадзей» у Мэльбурне, гуляў у беларускай футбольнай, а пасьля валейбольнай дружыне «Зубр».

Сябра Беларускага аб’яднаньня ў Вікторыі, а пазьней — Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі і ягоны прадстаўнік у Радзе паняволеных народаў. Актыўны ўдзельнік нацыянальных мерапрыемстваў. Адзін з ініцыятараў заснаваньня другой беларускай школы на пачатку 1970-х гг., для якой прапанаваў уласнае памяшканьне.

Адзін з ініцыятараў Сустрэч беларусаў Аўстраліі. Ад 1985 году нязьменны старшыня Выканаўчага камітэту Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі і адзін з найбольш дзейных сябраў беларускай грамады ў Мэльбурне.

  1. ^ Памёр Аўген Груша, сайт ЗБС "Бацькаўшчына"

Літаратура

рэдагаваць
  • Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. — 361 с. — С. 328 — 339.