Мітэнвальд
Мітэнвальд (па-нямецку: Mittenwald) — нямецкае мястэчка ў Баварыі недалёка ад аўстрыйскай граніцы. Месьціцца ў даліне ракі Ізар на поўначы Альпаў.
Мітэнвальд | |||||
ням. Mittenwald | |||||
| |||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Баварыя | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 911 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 08823 | ||||
Паштовы індэкс: | 82481 | ||||
Нумарны знак: | GAP | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°26′31″ пн. ш. 11°15′37″ у. д. / 47.44194° пн. ш. 11.26028° у. д.Каардынаты: 47°26′31″ пн. ш. 11°15′37″ у. д. / 47.44194° пн. ш. 11.26028° у. д. | ||||
Мітэнвальд | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.mittenwald.de |
Лягэр для перамешчаных асобаў
рэдагавацьПасьля Другой сусьветнай вайны ў 1946—1951 гг. у мястэчку знаходзіўся лягэр для перамешчаных асобаў. Лягер ДП (displaced persons — перамешчаныя асобы ) месьціўся над невялікім возерам Лютэнзэ (Lüttensee) у двухпавярховых казармавых будынках. Пераважаі там расейцы, але меліся ўкраінцы і беларусы.
У лягеры ў 1947 годзе былі заснаваны беларускі садок[3] і пачатковая школа. Выдаваўя часопіс беларускай моладзі „Вясна”[4].
Дзяцей у садку было 13, у тым ліку 5 хлапцоў і 8 дзяўчат у веку ад 3-х да 6-ці гадоў. Праграма навучаньня: вершы, казкі, песьні, рухомыя гульні, малюнкі, вырэзваньне з паперы розных фігураў і арнамэнтаў, ляпленьне з плястыліны. Настаўніцаю ў садку была сп-ня Ганна Стома. У пачатковай беларускай школе працавала 4 клясы, дзе ў 1947/1948 навучалася 20 дзяцей, а ў 1948/1949 — 24 дзіцёнкі. Настаўнікамі ў школе працавалі сп. Анатолі Валюшка, Сымон Шаўцоў. Вучні старэйшых клясаў належалі да Беларускага скаўтынгу[5].
Дачыненьні расейскай адміністрацыі лягеру да беларускае школы былі нэгатыўныя, а часамі нават і варожыя. Увосені 1949 году ДП-лягер у Мітэнвальдзе быў зьліквідаваны, а разам зь ліквідацыяй яго перасталі існаваць школьныя ўстановы й арганізацыя Беларускіх Скаўтаў.
У 1948 годзе побач з горадам у Альпах беларусамі пастаўлен помнік ў гонар Слуцкіх паўстанцаў[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Статыстычны фэдэральны офіс.
- ^ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022 (ням.) — DESTATIS, 2023.
- ^ Беларуская нацыянальная школа на эміграцыі Анфіса Ляднёва, Бібліятэка Бацькаўшчыны
- ^ Беларуская эміграцыя - абаронца роднае мовы Ніна Баршчэўская, Камунікат
- ^ МАТэРЫЯЛЫ ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ Ў НЯМЕЧЧЫНЕ Ў 1939—1951 гадох ДП-лягер Мітэнвальд, Алесь Вініцкі - Бібліятэка Бацькаўшчыны
- ^ Беларусы замежжа ўшанавалі герояў Слуцкага паўстаньня, Радыё Свабода