Ашмя́нскі разло́м — тэктанічная структура ў Ашмянскім, Смаргонскім, Маладэчанскім і Менскім раёнах Беларусі, у межах Беларускай антэклізы.

Тэктанічныя структуры Беларусі

Геаграфія

рэдагаваць

Распасьціраецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і абмяжоўвае з паўночнага ўсходу Валожынскі грабен. Прасочваецца ў фундамэнце, верхнепратэразойскіх, ніжнепалеазойскіх і сылюрыйскіх адкладах. Вэртыкальная амплітуда ссоўваньня па паверхні фундамэнту вагаецца ад дзясяткаў да 250 м.

Па глыбіні пранікненьня разлом адносіцца да катэгорыі коравых. 3 паверхні ўздоўж яго распасьціраецца Ашмянскае ўзвышша.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Залажэньне разлому адбывалася ў вэндзе, найбольшая актывізацыя — у раньнім палеазоі і сылюры.

У 1908 року на разломе каля станцыі Гудагай адбыўся рэкордны для Беларусі[1] землятрус моцай 6—7 балаў па шкале Рыхтэра[2][3]. Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся за 35—40 км ад Беларускай атамнай электрастанцыі[4] (54,60° паўн. шыр. 25,80° усх. даўг.)[5].

  1. ^ Літва назвала 10 прычынаў не будаваць БелАЭС Заўтра тваёй краіны Праверана 24 ліпеня 2018 г.
  2. ^ Абламейка, Сяргей (16 сакавіка 2011) Р. Гарэцкі: У Астраўцы можа быць землятрус да 7 балаў Людзі. Радыё «Свабода»Праверана 24 ліпеня 2018 г.
  3. ^ ав/БелаПАН. (17 лютага 2017) Летува не перастае змагацца супраць будовы Астравецкай АЭС. Польскае радыёПраверана 24 ліпеня 2018 г.
  4. ^ Галоўны сейсмолаг: Ашмянскі разлом — за 35—40 км ад пляцоўкі будаўніцтва беларускай АЭС Меркаванні. Наша Ніва (31 кастрычніка 2011). Праверана 24 ліпеня 2018 г.
  5. ^ Малішэўскі, Віктар (14 сакавіка 2011) Тэктанічнымі намаганнямі Блог Віктара Малішэўскага. TUT.BYПраверана 24 ліпеня 2018 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Гарэлік З. Ашмянскі разлом // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.