Ачакаўскі раён
Ача́каўскі раён (па-ўкраінску: Очаківський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Ачакаў. Плошча — 1490 км², насельніцтва — 15,5 тыс. чал. (2016).
Ачакаўскі раён | |
Очаківський район | |
![]() | ![]() Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | колішні раён Украіны[d] |
Уваходзіць у | Мікалаеўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Ачакаў |
Колькасьць населеных пунктаў | 30 |
Дата ўтварэньня | 1923 |
Дата скасаваньня | 2020 |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2016) | 15423 |
Шчыльнасьць | 10,6 чал./км² |
Плошча | 1490 км² |
Месцазнаходжаньне Ачакаўскага раёну | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Тэлефонны код | +380-5167 |
Паштовыя індэксы | 57515—57555 |
Геаграфічны код | 4825100000 |
[Ачакаўская РДА Ачакаўская раённая рада Афіцыйны сайт] | |
![]() |
Заснаваны ў 1923 року. Знаходзіўся ў паўднёвай частцы вобласьці. Ліквідаваны 19 ліпеня 2020 року ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы.
Геаграфія
рэдагавацьТэрыторыя раёну знаходзіцца на Прычарнаморскай нізіне на ўзьбярэжжы Чорнага мора. Абсалютныя вышыні — да 70 м. На поўдні і ўсходзе знаходзіцца Дняпроўска-Бужанскі ліман, на захадзе — Бэразанскі ліман.
Раён ляжыць у мерным кліматычным поясе. Сярэднія тэмпэратуры студзеня −2,5…3,0°C; ліпеня +22,5…23,0 °C[1]. Сярэднегадавая сума атмасфэрных ападкаў 300—350 мм. Сьнежны полаг узімку няўстойлівы. Дзён з тэмпэратурай вышэй за +10 °C 182 на год[1].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьУ складзе раёну 30 населеных пунктаў, 1 меская, 1 раённая ды 11 сельскіх радаў.
Эканоміка
рэдагавацьЗа савецкім часам на тэрыторыі раёну склалася высокаінтэнсіўная сельская гаспадарка з спэцыялізацыяй расьлінаводзтва на збожжавых і тэхнічных культурах (азімая пшаніца, кукуруза, ячмень), вінаградарстве, садоўніцтве і агародніцтве; жывёлагадоўля — мяса-малочнага напрамку (жывёлагадоўля, авечкагадоўля, сьвінагадоўля). Дзейнічалі перапрацоўчыя прадпрыемствы харчовай прамысловасьці: досьледны мідыйна-вустрычны рыбакансэрвавы (Ачакаў), вінна-сокавы (вёска Парутына), хлеба- і малаказаводы, харча-смакавая фабрыка[1]. У Ачакаве дзейнічала швейная фабрыка.
Дзякуючы спрыяльным кліматычным умовам быў створаны шэраг рэкрэацыйных установаў, базаў адпачынку: турбаза «Ачакаў», санаторыі «Сонечны» і «Залаты колас»[1].
Транспарт
рэдагавацьАгульная працягласьць аўтадарог у раёне 150 км, зь якіх 141 км з цьвёрдым пакрыцьцём, праходзіць аўташлях E58[1].
У месьце Ачакаве дзейнічае марскі порт.
Культура
рэдагавацьДзейнічае шэраг музэяў
- Гісторыка-археалягічны запаведнік «Ольвія» на месцы антычнага поселішча Ольвія ў вёсцы Парутыне.
- Вайскова-гістарычны музэй імя Аляксандра Суворава ў месьце Ачакаве.
- Музэй лейтэнанта П. Шміта.
- Музэй марыністычнага малярства Р. Судакоўскага.
- Літаратурны музэй места Ачакава.
- Музэй сельгасу «Ўкраіна» ў вёсцы Камянцы.
- Музэй сельгасу «Сонечны» ў вёсцы Іванаўцы.
На дзяржаўным уліку знаходзяцца 2 архітэктурныя славутасьці, 42 — гістарычныя і адна — манумэнтальнага мастацтва.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Очаківський район // Географічна енциклопедія України: [у 3 т.] (укр.) / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К.: «Українська Радянська Енциклопедія» імені М. П. Бажана, 1990. — Т. 2 : З—О. — 480 с. — 33 000 ас. — ISBN 5-88500-012-3