Ахрэм Гаўрыловіч — падпалкоўнік, беларускі вайсковец, ўдзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 году.

Нарадзіўся на Случчыне. Удзельнік Першай Сусьветнай вайны. Удзельнік Белага змаганьня. Вярнуўся на Беларусь.

Напярэдадні паўстаньня, прамаўляў на Базарнай плошчы ў Слуцку:

«Браты-Беларусы! Я не красамоўца. Я — франтавік. Ваяваў супроць немцаў. Потым… супроць чырвоных маскалёў… Прачуў я, што вам пагражаюць з Масквы бальшавікі. Пакінуў белых… Прабіраўся цераз франты… Сьпяшаў да свайго народу. Часта нараджаўся на сьмерць… Але Бог сьцярог… І я з вамі. Я маю веды… веды камандзіра-франтавіка… Хачу іх перадаць для абароны свае Бацькаўшчыны. Гэта — мой абавязак… Я кончыў. Запісвайцеся ў добраахвотнікі. Хто ў войска — падыходзь да гэтага століка, хто ў Чырвоны Крыж — да таго.»

Пад час Слуцкага паўстаньня — камандзір 4 батальёну Першага Слуцкага Палка Першай Слуцкай Брыгады. Меў аддзел у 150 чалавек. Разам з добраахвотнікамі выпраўляўся на савецкі бок ў партызанскія рэйды. Вызначыўся ў баях. Пасьля здрады і ўцёкаў Паўла Чайкі — камадзір Першага Слуцкага Палка.

Жыў у Заходняй Беларусі. Удзельік падпольнай беларускай антыпольскай арганізацыі, што плянавала распачаць збройнае паўстаньне. Пасьля выкрыцьця арганізацыі польскімі ўладамі ў 1924 годзе вярнўся на Случчыну ў БССР.

У 1925 годзе арыштаваны ГПУ. Асуджаны да 5 гадоў канцлягероў. Далейшы лёс невядомы.

Вонкаыя спасылкі

рэдагаваць