Ахалцыская фартэцыя

Фартэцыя
Ахалцыская фартэцыя
ახალციხის ციხე
Краіна Грузія
Месцазнаходжаньне Ахалцыхе
Каардынаты 41°23′40.44″ пн. ш. 43°18′53.28″ у. д. / 41.3945667° пн. ш. 43.3148° у. д. / 41.3945667; 43.3148Каардынаты: 41°23′40.44″ пн. ш. 43°18′53.28″ у. д. / 41.3945667° пн. ш. 43.3148° у. д. / 41.3945667; 43.3148
Першае згадваньне XVI стагодзьдзе
Дата заснаваньня IX стагодзьдзе
Будаваньне XIII стагодзьдзе—???
Ахалцыская фартэцыя на мапе Грузіі
Ахалцыская фартэцыя
Ахалцыская фартэцыя
Ахалцыская фартэцыя
Ахалцыская фартэцыя на Вікісховішчы

Ахалцы́ская фартэ́цыя (па-грузінску: ახალციხის ციხე), таксама фартэцыя Рабат[1] — сярэднявечная фартэцыя на поўдні Грузіі, у горадзе Ахалцыхе ў гістарычнай вобласьці Мэсхэтыя.

Гісторыя

рэдагаваць

Фартэцыя была заснаваная ў XIII стагодзьдзі і мела назву Ляміская фартэцыя. У 1393 фартэцыя была атакавана арміяй Тамэрляна. У 1590 уся вобласьць Самцхе ўвайшла ў склад Атаманскай імпэрыі й ахалцыская фартэцыя стала называцца Рабат. У 1752 на яе тэрыторыі быў пабудаваны першы мячэт. У 2011-2012 фартэцыя была адрэстаўравана.

Архітэктура

рэдагаваць

Фартэцыя займае плошчу ў 7 га[2] і падзелена на дзьве часткі: Верхнюю (гістарычную) й Ніжнюю (сучасную). У верхняй частцы разьмешчаны гістарычны музэй Самцхе-Джавахецкага рэгіёну, які знаходзіцца ў радавым замку Джакэлі, мячэт Хаджы Ахмэд Пашы (Ахмэдые), мэдрэсэ, усыпальня пашы, праваслаўная царква IX стагодзьдзя, цытадэль і амфітэатар. У ніжняй частцы знаходзяцца аб’екты абслугоўваньня турыстаў: гатэль, рэстарацыя, крамы, а таксама Палац шлюбаў. У інфармацыйным цэнтры можна атрымаць брашуры на грузінскай, ангельскай і расейскай мовах[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць