Афрыканская партыя за незалежнасьць Каба-Вэрдэ
Афрыканская партыя за незалежнасьць Каба-Вэрдэ (па-партугальску: Partido Africano da Independência de Cabo Verde) — сацыяльна-дэмакратычная палітычная партыя ў Каба-Вэрдэ. Раней партыя палягала на камуністычнай ідэалёгіі марксісцка-ленініскага кірунку. З 1981 па 1990 гады гэта была адзіная легальная партыя ў краіне, але, тым ня менш, пасьля дэмакратызацыі краіны партыя захавала значную колькасьць прыхільнікаў пры зьмене кірунку. Сябры партыі клічуць сябе тамарындамі і атаясамляюць сябе з жоўтым колерам. Партыя была закладзеная пасьля таго, як каба-вэрдынскія актывісты выйшлі з Афрыканскай партыі за незалежнасьць Гвінэі і Каба-Вэрдэ, якая была створаная яшчэ Амілкарам Кабралам. Партыя змагалася за здабыцьцё незалежнасьці ад Партугаліі, што і адбылося ў 1975 годзе. Лічыцца партыяй лявіцы ў палітычным спэктры[1]. Партыя ўваходзіць у Сацыялістычны інтэрнацыянал[2].
Афрыканская партыя за незалежнасьць Каба-Вэрдэ | |
Заснавальнік | Арыстыдыш Пэрэйра[d] |
---|---|
Дата заснаваньня | 20 студзеня 1981 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | левы нацыяналізм[d] і дэмакратычны сацыялізм[d] |
Афіцыйны сайт | paicv.cv |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Opposition candidate Neves wins Cape Verde election». Al Jazeera.
- ^ «Members». Socialist International.