Атар Чыладзэ
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Атар Іванавіч Чыладзэ (грузінскай: ოთარ ჭილაძე; 20 сакавіка 1933—1 кастрычніка 2009) — грузінскі пісьменьнік, паэт ды сцэнарыст. Адыграў важную ролю ў адраджэньні грузінскай пост-сталінскай прозы.
Атар Чыладзэ | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 сакавіка 1933[1] |
Памёр | 1 кастрычніка 2009[3][1] (76 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, празаік, драматург, сцэнарыст, перакладнік, публіцыст, пісьменьнік |
Гады творчасьці | з 1952 |
Мова | грузінская мова |
Узнагароды | |
Біяграфія ды творчасьць
рэдагавацьНарадзіўся Атар Чыладзэ 20 сакавіка 1933 року ў Кахеці, места Сігнагі. У 1938 року йдзе ў першую клясу ў Батумі. Пасьля заканчэньня навучаньня ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе ўступае на філалягічны факультэт Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсытэту на спэцыяльнасьць журналістыка, які ў 1956 року пасьпяхова скончвае.
У 1958 року пачынае сваю прафэсійную кар'еру ў часопісе «Цыскары», дзе працаваў да 1964 року. У гэты ж час ён выдае свае першыя творы. Напрыклад, у 1963 року пабачыла сьвет зборка вершаў «Гліняныя дошчачкі», а ў 1969 року яшчэ адна — пад назваю «Дзевяць паэм».
Далей пісьменьнік паступова пераходзіць да прозы, і ў 1973 року апублікаваны раман «Ішоў дарогаю чалавек», што высьвятляе пытаньні духоўнага пошуку маладога чалавека. У далейшых літаратурных работах паднімаюца сацыяльна-звычаёвыя пытаньні грузінскага мінулага. Сярод іх такія творы, як «Жалезны тэатр» 1981 року ды «Сакавіцкі певень» 1987 року.
У творах ён адзін зь першых грузінскіх аўтараў, што з дапамогаю сваіх, часта лірычных, герояў падняў на паверхню пытаньні пра жахі бальшавіцкага тэрору ды пасьлясталінскі пэрыяд, а таксама адкрыў перад чытачом усю гаму колераў грузінскай гісторыі.
У 1991 року Чыладзэ пачынае выкладаць у Тбіліскім тэатральным інстытуце, а ў 1997 року зацьверджаны на пасаду генэральнага рэдактара часопісу «Мнатобі».
У 1983 атрымаў прэмію Шоты Руставэлі, а ў 1993 — Дзяржаўную прэмію Грузіі. У 1999 року раман «Авэлум» намінуюць на атрыманьне Нобэлеўскай прэмії ў літаратуры. Такім чынам Атар Чыладзэ стае першым грузінскім пісьменьнікам, што ўганараваны шанцам на атрыманьне такой узнагароды.
Памёр літаратурны дзяяч 1 кастрычніка 2009 року ў 76 рокаў. Пахаваны на сьвятой гары Мтацьмінда.
Прэміі
рэдагаваць- Літаратурная прэмія SABA 2003 у катэгорыі „Найлепшы раман“ за раман "Кошык".
- Дзяржаўная прэмія Ільлі Чаўчавадзэ 1997 за Мастацкі твор.
- Дзяржаўна прэмія Грузіі 1993 за ягоны ўнёсак у Грузінскую літаратуру.
- Дзяржаўная прэмія Шоты Руставэлі 1983 за "Жалезны тэатр".
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119159465 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ https://web.archive.org/web/20111004201749/http://www.interpressnews.ge/ge/index.php/permalink/111310.html&hd_line=1
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Умер известный писатель Отар Чиладзе. Вечерний Харьков.[Архівовано 15 серпня 2016 у Wayback Machine.]
- Загадка Отара Чиладзе. Грузия Online.[Архівовано 4 березня 2016 у Wayback Machine.]