Астэрыя
Астэ́рыя (па-старажытнагрэцку: Ἀστερία, «зорная») — у старажытнагрэцкай міталёгіі — дачка тытана Кея й Фэбы, якая ператварылася ў перапёлку, каб выратавацца ад перасьледу Зэўса. Паводле іншай легенды, яна кінулася ў Эгейскае мора й ператварылася ў востраў Дэлас.