Абцас
Абца́с (ад польск. obcas[1]) — дэталь абутку ў выглядзе вэртыкальнай падстаўкі, якае прыўздымае пятку вышэй за ўзровень наска. Абцас на абутку зьявіўся ў позьнім сярэднявеччы.
Мінуўшчына
рэдагавацьПаводле археалягічных знаходак, жанчыны і мужчыны выкарыстоўвалі ў Старажытным Эгіпце і Грэцыі абутак з абцасам. У XIV стагодзьдзі абутак з абцасам пашырыўся ў Францыі. У XVII стагодзьдзі за часамі барока і ракако попытам стаў карыстацца абутак з абцасам-шпуляй. У 1860-х гадах ён вярнуўся ва ўжытак у выглядзе, падобным да пясочнага гадзіньніка. У 1950 годзе італьянскі дызайнэр Сальваторэ Фэрагама стварыў абутак на тонкім мэталічным стрыжні, які сталі называць «шпількай». У 1959 годзе ў ЗША вырабілі абутак з каціным абцасам для дзяўчынак падлеткавага ўзросту[2].
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |