Астрынка
рака ў Беларусі
Астры́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Котры (басэйн Нёмана). Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5‰.
Астрынка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Лейкаў |
Вусьце | Котра |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Шчучынскі раён |
Даўжыня | 17 км |
Плошча басэйну | 87 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,5 ‰ |
На рацэ стаіць мястэчка Астрына.
Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Лейкаў, упадае ў Котру на паўднёвы ўсход ад возера Корава. На працягу 4 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Кульбачына). Каля вёскі Кульбачына сажалка[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 45.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1