Ар’еплюская царква
Царква | |
Ар’еплюская царква
Arjeplogs kyrka | |
Ар’еплюская царква
| |
Краіна | Швэцыя |
Месцазнаходжаньне | Ар’еплюг, лэн Нарботэн |
Каардынаты | 66°3′7″ пн. ш. 17°53′5″ у. д. / 66.05194° пн. ш. 17.88472° у. д.Каардынаты: 66°3′7″ пн. ш. 17°53′5″ у. д. / 66.05194° пн. ш. 17.88472° у. д. |
Канфэсія | лютэранства |
Эпархія | Дыяцэзія Люлеа |
Дата заснаваньня | 1641 |
Дата пабудовы | 1760 год |
Статус | гістарычна-культурны царкоўны комплекс збудаваньняў[d][1] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Ар’еплюская царква | |
Ар’еплюская царква на Вікісховішчы |
Ар’еплюская царква Сафіі Магдалены (па-швэдзку: Arjeplogs kyrka) — царква ў швэдзкім мястэчку Ар’еплюгу, у лэне Нарботэн. Зьяўляецца царквой Ар’еплюскага прыходу дыяцэзіі Люлеа.
Гісторыя
рэдагавацьПершая царква ў Ар’еплюгу была пабудаваная ў 1641 годзе, па загадзе каралевы Крыстыны[2]. Першым яе пастарам быў Пэтрус Турдынус, які хутка памёр. Ягоны наступнік — Юганэс Уляі Гапстадыюс распачаў весьці перапіс прыхаджанаў. У 1662 годзе пастарам становіцца Юган Нікаляі Лэстадыюс — заснавальнік выбітнай сьвятарскай дынастыі Лэстадыюсаў.
У 1760 годзе быў пабудаваны новы будынак царквы, пафарбаваны чырвоным колерам. У 1894 годзе ён быў перабудаваны: між іншым, хор быў перанесены з усходняй часткі царквы ў заходнюю (цяпер у Швэцыі ўсяго дзьве такіх царквы). У 1896 годзе царква атрымала свой сучасны ружовы колер. Рэстаўравалася ў 1969—1970 гадох.
Галерэя
рэдагаваць-
Ар’еплюская царква у 1900 годзе
-
Сучасны выгляд на возера Сэла і царкву
-
Выгляд на царкву
-
Алтар
-
Катэдра (1694 г.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Bebyggelseregistret
- ^ Arjeplogs kyrkoarkiv: Räkenskaper för kyrka, volym L I a:1. - Landsarkivet i Härnösand.