Арышкі
Арышкі (лет. Ariškė) — вёска ў Летуве, каля ракі Мініі. Уваходзяць у склад Жаранскага староства Цельшаўскага раёну Цельшаўскага павету.
Арышкі лац. Aryški | |
лет. Ariškė | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Цельшаўскі |
Раён: | Цельшаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°51′0″ пн. ш. 22°10′19″ у. д. / 55.85° пн. ш. 22.17194° у. д.Каардынаты: 55°51′0″ пн. ш. 22°10′19″ у. д. / 55.85° пн. ш. 22.17194° у. д. |
Арышкі |
Назва
рэдагавацьАра, пазьней Ар (Aro, Aar, Ahr) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX ст. Арышкі ўваходзілі ў склад Цельшаўскага павету Ковенскай губэрні[5].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1902 год — 18 чалавек[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 135.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 49.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 459.