Арсень Мігдалёнак
Арсень Мігдалёнак (нар. 2 траўня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Менск».
Арсень Мігдалёнак | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 траўня 2003[1] (21 год) | |
Рост | 180 см[2] | |
Вага | 65 кг[2] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Менск | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2023— | Менск | 31 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец акадэміі клюбу «Менску», дзе першым трэнэрам футбаліста быў Уладзімер Кірыенка. У 2019 годзе гулец пачаў гуляў у складзе клюбнага дублю. У 2022 годзе быў пераведзены ў першую каманду клюбу, але часта вяртаўся да шыхтаў рэзэрвовай дружыны. Толькі ў студзені 2023 году далучыўся да асноўнай каманды на сталай аснове, рыхтуючыся да сэзону[3]. Дэбют у складзе «мяшчанаў» у Найвышэйшай лізе адбыўся 23 красавіка ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана», калі Мігдалёнак зьявіўся на полі на 78-й хвіліне. У траўні замацаваўся ў складзе, стаўшы гульцом першай адзінаццатцы дружыны. 21 ліпеня ў матчы Кубка Беларусі супраць першалігавага «Маладэчна-2018» адзначыўся дублем, а 25 кастрычніка ўлучыў мяч у браму БАТЭ ў матчы чэмпіянату.
Міжнародная
рэдагавацьУ жніўні 2019 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў), дзе запачаткаваў выступы 29 жніўня 2019 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны. У наступным матчы 30 жніўня 2019 году супраць аднагодкаў з Латвіі забіў свой дэбютны гол. У студзені 2020 году футбаліст поруч са зборнай выправіўся на Кубак Разьвіцьця, які быў здабыты беларускімі футбалістамі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Arseniy Migdalenok // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г https://fcminsk.by/player/arsenij-migdaljonok/
- ^ «Минск» провел третий контрольный матч (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Менск».
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway