Арношт Голдфлам (нар. 22 верасьня 1946, Брно) — чэскі драматург, тэатральны рэжысэр, актор тэатру і кіно, пісьменьнік, мастак. Аўтар каля 50 п’ес і кнігі апавяданьняў «Зноў пра тое самае».

Арношт Голдфлам
Arnošt Goldflam
Арношт Голдфлам прэзэнтуе сваю кнігу «Станда і дом вусьцішы»
Арношт Голдфлам прэзэнтуе сваю кнігу «Станда і дом вусьцішы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 верасьня 1946 (78 гадоў)
Сужэнец Q112377479?[4]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, тэатральны рэжысэр, актор тэатру і кіно, пісьменьнік, мастак
Гады творчасьці 1978—дагэтуль
Жанр п’еса, казка, апавяданьне
Мова чэская мова[1][5]
Значныя творы «Зноў пра тое самае»
Узнагароды

Напачатку хацеў стаць лекарам, але пасьля кінуў вывучэньне мэдыцыны, працаваў рабочым, службоўцам. У 1972—1976 адвучыўся па спэцыяльнасьці «рэжысура драмы» ў Акадэміі мастацтваў імя Яначака. У 1978—1993 працаваў найперш у Ганацкім тэатры ў Прасьцяёве (які пасьля пераезду ў Брно быў перайменаваны ў «HaDivadlo»).

З 1993 году працуе незалежеым рэжысэрам, аўтар і актор (Тэатар «Komedie-PKD», «Тэатар у Доўгай», «Archa», «HaDivadlo», Нацыянальныя тэатры ў Празе і Брне, і г. д. Аўтар больш як 25 тэатральных п’есаў, драматызатацыяў і радыёп’есаў. Напісаў два зборнікі апавяданьняў («Pořád o jednom» («Увесь час пра адно і тое ж»), «Osudy a jejich pán» («Лёсы і іх гаспадар»)), кнігі казак («Tatínek není k zahození» («Тата яшчэ можа прыдацца» і «Tatínek OO2» («Тата 002»)). Таксама выкладае рэжысуру на тэатральным факультэце Акадэміі імя Яначака.

Пераклады на беларускую мову

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць